Интересные ссылки
Детальное описание выгодный обменник вебмани у нас.

Баба Яга

Ягння, Юга, у беларус кай мiфалогii дэманiчны вобраз ведзь- мы; у казачным фальклоры адзiн з антаганiстаў галоўнага героя, харак тэрны вобраз усходнеславянскiх ча радзейных казак, але таксама і чароў ны дапаможнік. У казках Б. Я. заўсёды звязана з ле сам, дзе знаходзiцца яе жытло, звы чайна акружанае плотам з чала вечымi чарапамi. Казачнае апiсанне вобраза Б. Я. адно з найбольш распра цаваных, сталых i папулярных у ча радзейнай казцы. Казка малюе яе як пачварную, раскудлачаную старую, часта з касцяною нагою (што, магчы ма, адлюстроўвае яе сувязь з паха вальным абрадам альбо абрадам ах вярапрынашэння). Заўсёды яскрава падкрэслiваюцца яе рысы жаноц касцi: вялiкiя грудзi, шматлiкiя дочкi ды інш. У казцы Б. Я. часта займае варожую, непрыязную пазiцыю да героя i да людзей увогуле. Яна адчу вае чалавечы пах, што падкрэслiвае iх паходжанне з розных светаў. Б. Я. зядае людзей. Аднак iснуюць казач ныя варыянты, дзе яна выступае як галоўны чарадзейны памочнік героя. Даследнікi парознаму падыходзiлi да разгляду вобраза казачнай Б. Я. У ёй бачылi гаспадыню дзiкай лясной жывёлы, уладальніцу замагільнага свету, валадара памерлых. З iншага боку, яе вобраз разглядаюць як адлю страванне рытуальнага вобраза кiраў нiка iнiцыяцыйных абрадаў. Гiста рычныя параўнаннi з апісаннем хецкага пахавальнага абраду падма цоўваюць гэтую думку. З цягам часу адзiны прататып з прычыны заняпа ду паганства i выраджэння практыкi трупаспальвання падвойваецца на асобныя складнiкi: Ягапамочнiца i Ягаведзьма, людаедка. З пера жыткамi крэмацыi асацыюецца Яга драпежнiца, што чынiць жывым толькi шкоду. Этап трупапалажэння адбiвае Б. Я., якая напачатку паўстае ў абліччы нябожчыка ў дамавiне хатцы (параўн. «нос у паталок урос»), яна аказваецца продкамапекуном, часам сваячкай па мацярынскай лiнii. Магчыма, вобраз Б. Я. узыходзiць да першапродка па жаночай лiнii, з якiм быў звязаны акт перадачы герою памочнiка або чароўнага прадмета ў час iнiцыяцыi. Ёсць падставы бачыць у Б. Я. «архетып вышэйшай жаночай iстоты, што ўвасабляе псiхалагiчнае ўсведамленне змены пакаленняў, пераадолення ўлады часу, бессмя ротнасцi цi нават архетып мацi прародзiчкi» (Н. ПіліпенкаФрыцак). Некаторыя вучоныя на падставе лiнгвiстычных дадзеных канкрэтызу юць мiфалагiчнага прататыпа Б. Я. у вобразе змяi, бо змяя («аднаногая», як i Б. Я.) мае хтанiчны характар i з пры чыны гэтага мае непасрэднае дачы ненне да царства памерлых. Элемент «яга» i яго варыянты маглi ўзыхо дзiць да вялiкага этымалагiчнага гнязда, звязанага з i.е. коранем *egh(i) «змяя». Iншыя схiляюцца да думкi, што Б. Я. мела выгляд птушкi. Яны зыходзяць з факта наяўнасцi ку рынай лапкi ў яе хатцы, а таксама з яе аблічча: вочы, як у птушкi, размеш чаныя з двух бакоў твару, нос доўгi «вачамi гусей ў полi пасе, а носам у печы варочае». У адной з казак цары ца над усiмi птушкамi ператвараецца ў дзяўчыну i выходзiць замуж за Iванасалдата. У лесе жывуць дзве яе сястры дзве Б. Я. Такiя факты падтрымлiваюць вельмi старажыт нае разуменне Б. Я. як жаночага прыроднага боства, якое бярэ шлюб з героем i дапамагае яму (сюжэт пра «бязладную нявесту»). Але беларуская мiфалогiя рэпрэ зентуе Б. Я. не толькi i нават не столькi як казачны персанаж. Фальк лорныя матэрыялы XIX ст., сабраныя ў Беларусi, сведчаць, што ў ёй бачылi дэманiчную iстоту, якая як бы на са мой справе жыве ў лесе i зяўляецца гаспадыняй усiх ведзьмаў. Таксама як i ў казцы, у яе жахлiвае аблічча i кас цяная нага або замест ног жалезныя таўкачы. Яна можа ламаць нагамi таўкачамi лес (падобна да Лесавіка), мятлою ганяць вецер. Падкрэслiваюц ца яе рысы зласлівай чараўнiцы. Лiчылася, што яна i яе ведзьмы па жыраюць душы людзей. Лётае яна ў ступе, на мятле, лапаце, граблях ды інш. У гэтым вядзьмарскiм воб разе Б. Я. ужо адчуваюцца некаторыя рысы сярэднявечных паданняў аб ведзьмах (напрыклад, палёты Б. Я. на Лысую гару на шабаш). Дэманiчны вобраз Б. Я. блiзкi да заходнеславян скага вобраза «лясной бабы» польск. jedza, чэш. jezinka (што параўноў ваюць са старасерб. jeza «морасць, хвароба»).