Интересные ссылки

Баба

Як парны да «дзеда» тэрмiн Б. («бабы») у лакальных вары- янтах: 1) абазначае назву памiналь нага дня (наступнага за Дзядамi) i самiх продкаў: «На снеданне, кажуць, што это ўжэ не дзяды прiдуць, а бабы»; 2) называе парных персанажаў рытуальнагульнёвых дзеяў (напры клад, дзеда i Б. у «Жанiцьбе Ця рэшкi») i 3) абазначае антрапаморф ную выяву дажынкавага снапа. Ёсць меркаваннi, што Б. гэта ў дыяхранii не мацi бацькоў, а менавiта пажылая, спрактыкаваная кабета, якая валодае неабходнай сакральнай iнфармацыяй (параўн. сучаснае: бабказнахарка, шаптуха, жанчынапавiтуха). Вера годна, праекцыя да абазначэння прод каў абумовiла задзейнiчанне тэрмiна Б. у дэманалагiчнай наменклатуры (Баба Яга сама разумеецца як пер шапродак), параўн. Бурая баба; «Не iдзi ў жыта, там бурая Б.», «Б. слепа i соплiва, што сядзiць пад мостам» ды iнш. (гл. Сопуха). Шырока распаўсюджаныя ўяў леннi, што да чалавека перад яго смерцю прыходзяць продкі, напры- клад, у абліччы матылёў (параўн. рус. бабочки, варыянт душечки, гл. Матылёк): «Як багата бабачак ляцiць у хату, то будзе дрэнно, нехто помрэ». Магчыма, пэўныя мiфалагiчныя паралелi мае выбар тэрмiна Б., «баб ка» для наймення кутняга зуба, кало дзежа, дрыгвы i часткi прыпеку, куды выграбаецца попел. Вобраз Б. часта фiгуруе ў паданнях пра ўзгоркi (гл. Гара Бабiна), курга ны, масты, балоты, культавыя камянi. Тэрмiнам Б. часта называюць каменныя стоды i каменныя крыжы. Пра курганы блізу в. Вусце Браслаўс кага рна ў паданнi гаворыцца, што тут ваявала нейкая Б. Пасля паразы яе войска гналi з людзьмi i конямi да тых курганоў, што знаходзяцца за рэчкай. У час пераправы праз рэчку загiнула шмат людзей i коней i доўга з вады тырчэла дышла ад адной з за танулых павозак. Каменны стод, якi стаяў на кургане блізу в. Грыцкавiчы Свiслацкага рна, зваўся «Грыцэ вiцкая Баба». Каменны крыж на бе разе воз. Глухога блізу в. Галошава Талачынскага рна вядомы як Баба, або Кацярынаў крыж. Ёсць і іншыя найменні балота Баба (в. Лахаўка Лунiнецкага рна), Бабi Гай (в. Алек шыцы Бераставiцкага рна), пасе лiшча ранняга жалезнага веку ва ўр. Бабе (в. Калыбань Брагiнскага рна), курганы ва ўр. Бабiна Берва (в. Мi левiчы Жыткавiцкага рна) ды iнш. Гл. таксама Бурая Баба, Жанчына.