Интересные ссылки

Чарапаха

Жаўлб, жаўлбк, жывёла, з якой звязаны некаторыя паверi  і забабоны. У в. Хатомель Столiнскага рна лiчылася, што закапаная каля ўваходу ў хлеў Ч. памагае развядзенню свiней. Ч. прызнавалi вельмi карыснай для кароў i таму яе трымалi ў цэбры з пойлам для скаціны, бо гэта ўплывала на колькасць і якасць малака, а таксама засцерагала карову ад урокаў. Iснавала павере, што калі ўзяць Ч. у рукі, то яна абмочыць, і ад гэтага можна памерці. Дзеці, абмахваючыся галінкай з лістамі, якая называлася «чаш», прыгаворвалі: «Чаш чэрэпаш» (Тураўшчына). Чаша з панцыра мясцовай Ч. знойдзена ў адным з курганоў былога Рэчыцкага павета.