Интересные ссылки

Чарадзейная казка

Найбольш старажытны i самы распаўсюджаны казачны жанр. Асабліва цяжкай для даследнікаў праблемай зяўляецца паходжанне Ч. к., сэнс i функцыi, якiя закладвалiся ў яе складальнiкамi, хто i калi ствараў яе. Адно можна сцвярджаць пэўна  практычна поўную сюжэтную адпаведнасць Ч. к. i  мiфа.

Так, шматлiкiя казачныя i мiфалагiчныя сюжэты пераклiкаюцца нават у даволi аддаленых рэгiёнах. Галоўнае адрозненне казкi ад мiфа ў тым, што мiф лiчыцца сакральным i ў яго беспярэчна вераць, тым часам як казка несакралiзаваная i ў яе падзеi нiхто не верыць. Паводле сюжэтнай пабудовы можна казаць аб аднолькавай структурнай будове Ч. к., мiфа i абраду. Пачатак казкi заўсёды звязаны з парушэннем нейкай сiстэмы ўпарадкаваных дачыненняў (космасу). Пераадоленне гэтага парушэння  хаосу, нястачы  i складае падмурак казачных сюжэтаў. Далей iдзе галоўная частка з найбольш падрабязным апiсаннем  дзеяннi галоўнага героя казкi, у большасцi магiчныя, накiраваныя на пераадоленне хаосу i ўсталяванне новага космасу. Герой дзейнічае ў нейкай цудоўнай краiне, за межамi дзяржавы, у тых землях, якiя не звязаны са звычайнай дзейнасцю чалавека i прынцыпова неспрыяльныя яму. Напрыклад, такiм месцам дзеяння ў беларускіх казках можа быць лес, якi населены небяспечнымi для чалавека iстотамi i сам нясе яму пагрозу, або стэп, у якім беларусы не жылі і таму баяліся яго. Дзейнасць героя ў цудоўнай краiне магчыма толькi дзякуючы цудоўным памагатым  ваўку, каню, чароўным прадметам i да т. п. Толькi з iх дапамогаю герой выконвае немагчымыя для звычайнага чалавека заданні, напрыклад здабывае свяшчэнныя прадметы цi незвычайную нявесту. Гэтым ён пераадольвае хаос. Пры канцы казкi дзякуючы сакральным i магiчным дзеянням герой усталёўвае новы або ўзнаўляе касмiчны парадак. Адначасова герой, якi раней займаў самае прынiжанае становiшча ў грамадстве, робiцца або валадаром гэтага калектыву цi краiны, або атрымоўвае для калектыв плоднасць.

Гэтая структурная пабудова Ч. к. практычна судачыняецца са структурай «абрадаў пераходу». Герой казкi даказвае сваю здольнасць звязвацца з патымбаковым светам, што ўваходзiла ў галоўныя абавязкі святароў, валадароў, лекараў, людзей незвычайных прафесiй, напрыклад кавалёў. Знойдзена i шмат адпаведных момантаў памiж зафiксаванымi абрадамi i матывамi Ч. к. Час ад часу дапамагае ў гэтым археалогiя. Напрыклад, у Данii блізу Гундэструпа быў знойдзены вялiзны кацёл дыяметрам 69 см, на якiм бачна выява чалавека, якога кiдаюць у кацёл падчас нейкай цырымонii. Можна меркаваць пра абрад     ахвярапрынашэння, але гэтую выяву можна параўнаць і з казачным сюжэтам, калi герой кiдаеца ў кацёл з нейкiм варывам, каб атрымаць маладосць i хараство.

Зыходзячы з гэтых абрадавых i міфалагiчных паралеляў, шматлiкiя даследнікi бачылi ў падмурку ўзнiкнення казкi менавiта абрады. Так, расiйскi навуковец У. Я. Проп лiчыў, што Ч. к. паходзiла ад абрадаў iнiцыяцыi (тады яшчэ не было выпрацавана паняцце «абрады пераходу»). Iншая справа, што такую ж мiфалагiчную (у дадзеным выпадку казачную) сiтуацыю можна прыкладаць i да iншых абрадаў  вясельных, прысвячальных, заступлення на пасад, нават пахавальных. Ёсць два падыходы да праблемы часу фармавання казкi. На думку большасцi даследнікаў, Ч. к. нараджаецца з монуюць, выконваючы ў грамадстве розныя ролi.