Интересные ссылки

Чапяла

У рытуальным выкарыстаннi выяўляе тую ж семантыку, што i iншыя прадметы пячнога начыння   качарга, патэльня. Галоўным для яе застаецца матыў сувязi з агнём, печчу, якi абумоўлівае апатрапеiчныя i ачышчальныя якасцi. Мае значэнне i вырабленасць Ч. з жалеза. Абарончая моц Ч. праглядаецца ў гульнёвых прыказваннях кшталту: «Бабы Ёжкi не баюся, чапялой абаранюся». Побач з iншым пячным начыннем Ч. выкiдвалi на вулiцу перад   навальнiцай, звязвалi яе з вiлкамi i качэргамi, калi адпраўлялiся ў сваты. Ч.  выразны фалiчны сiмвал, у загадках дзеяннi з ёю апiсваюцца як «вылез зпад печы таракан, задраў бабе сарафан...», гл. таксама ў радзiннай песнi: «А накажам кавалю, каб скаваў нам чапялу». Лiт.: Беларускi дзiцячы фальклор.