Интересные ссылки

Цярэшка

Мiфiчны персанаж, па iменi якога названа каляднае абрадавае iгрышча «Жанiцьба Цярэшкi», або «Цярэшка», што было пашырана на абшарах Полацкага княства i дайшло ў жывой традыцыi аж да нашых дзён. Таксама Ц.  адно з iмён казачнага драўлянага хлопчыка, драўлянай лялькi, што ажывае на радасць бяздзетным «бацькам». Можна дапусцiць, што ў старажытныя часы абрадавае дзеянне «Жанiцьбы Цярэшкi» адбывалася пры драўлянай разьбяной выяве нейкага Ц., апекунапродка маладых сямейных пар. У  фальклоры захавалiся толькi цьмяныя сляды наяўнасцi такога вырабу: «Цярэшка жанiлася ды з печы звалiлася, галава разбiлася» або «на крошкi разбiлася», што можа здарыцца з драўлянай або керамічнай статуйкай. У  тапанiмiчным паданнi пра вёску Цярэшкi ў Вiлейскiм рне Ц. выступае як мiфiчны заснавальнiк вёскi, незвычайны божы чалавек, апякун людзей, дарадчык, добры вядзьмак, што незвычайна жыў i незвычайна памёр. Пра тое, што Ц. асацыяваўся з падборам шлюбных пар, сведчыць вясельная песня, спяваная на заручынах, з мясцовасцi, значна аддаленай ад арэалу каляднага iгрышча «Жанiцьба Цярэшкi». Яе паведамiла жыхарка г. Мiнска Тамара Федарцова, якая чула песню ў дзяцiнстве ў в. Цяруха Гомельскага рна. Прыблiзна яна гучала так: «Хадзiла Цярэшка па вёсках пешка, // Шукала Цярэшка найлепшай нявесты: // Каб была чырвоная, як калiначка, // Каб была белая, як бярозачка, // Тонкая ды гiбкая, як лозачка...» Тое, што Ц. тут жаночага роду, не зяўляецца выняткам: у песняхцярэшках таксама ўжываецца часам жаночы, нiякi род, як i ў iншых песнях у дачыненнях да iмён святых (святая Iлля, святое Мiкола, святое Юре i iнш.). Пачатак песнi з агульным месцам у зачыне «Хадзiла» сустракаецца ў iншых заручальных песнях: «Хадзiла дзевачка па садочку», «Лятала галубка на пашу», «Ходзiць куна па сенажацях».

У 80ых  гадах ХХ стагоддзя ў Лельчыцкiм рне запісана замова, дзе адзiн з персанажаў, да каго яна звернута, мае найменне «Цярэшка»: «  а  ты, Цярэшко, не кiдай галавешкi», што, магчыма, пашырае функцыянальнае кола гэтага персанажа. Разам з тым,  паводле слоўнiка беларускай мовы I. Насовiча, «цярэшка»  гэта матылёк. Тое ж  у слоўнiку гаворак заходняй Браншчыны П. Растаргуева: матылёк  «терэхаўка» i «терэшка», у слоўнiку ўсходняй Магiлёўшчыны I. Бялькевiча  «цярэшаўка». Ва ўяўленнях славянскiх народаў матылёк звязваецца з душой чалавека. У беларусаў душа матыльком адлятае ад памерлага, матылёк можа звеставаць пра блiзкую смерць цi нават сама смерць можа набыць аблiчча матылька. На куццю, калi рыхтавалiся да абрадавай вячэры i чакалi на яе дзядоў, беларусы адчынялi дзверы i пiльна назiралi за любым рухам унутр памяшкання: клубамi пары, катом цi начным матыльком  усё было знакам прылёту душаў памерлых сваякоў.