Интересные ссылки

Адзенне

вопратка, своеасаб лiвы «пашпарт» чалавека, паказвае на полавую, сацыяльную, класавую прыналежнасць; гэта першая iнфармацыя, што атрымлiвае суст рэчны пры камунiкатыўным акце. А. у народных уяўленнях выступае як неадлучная частка яго носьбiта, калi ў сiлу ўступаюць законы кан тактнай магii, згодна з якiмi прадметы, што судакраналiся па мiж сабой, будучы разяднанымi, за стаюцца ў сiмпатычных адносiнах. Падобная сувязь назiраецца памiж чалавекам i яго А., калi манiпу ляцыi з кашуляй, штанамi ды інш. маглi магiчна ўплываць на стан асо бы. У дадзеным кантэксце ак туалiзуюцца iдэi душы абавязко вай для чалавека, але адлучнай ад яго энергетычнай субстанцыi. Част ка душы, згодна з архаiчнымi ўяў леннямi, можа кандэнсавацца ў найбольш блiзкiх чалавеку прадме тах, i найперш у А. Такiм чынам, А. манiфестуе сацыяльныя каштоў насцi i ўлучаецца ў сiмвалiчную мову народнай культуры, калi выс тупае як медыятар памiж чалаве кам i светам, сваiм i чужым, куль турай i прыродай. А. надзяляецца семiятычным ста грэшнiкаў i чараўнiц, што цалуюць А. тусам ужо пачынаючы з першых хвiлiн жыцця чалавека i нават да таго згодна з вераваннямi, нельга рыхтаваць А. да нараджэння дзiцяцi, iначай яно неўзабаве памрэ. Роля А. у радзiнных, вясельных i пахаваль ных абрадах вызначалася адной i той жа акалічнасцю змяненнем стату са чалавека. Праходзячы гэтыя ста ны, змяняючы свае ўзроставыя, са цыяльныя характарыстыкi, чалавек павiнен быў карэктаваць i свой вон кавы выгляд, што ў першую чаргу праяўлялася ў трансфармацыях ком плексу А. Змена А. у фальклоры ўстойлiва разумеецца як форма змянення зне шнасцi наагул, нават як дасягненне непазнавальнасцi чалавека. Найвышэйшы семiятычны статус атрымлiваюць тыя вiды А., што бес пасярэдне прыкрываюць зоны кан такту, утвараюць абарончую мяжу: кашуля, нагавіцы, фартух. Функцыю абярэга ў гэтым А. мае перш за ўсё магiчны арнамент.