Интересные ссылки

Цыганы

Вельмi самабытная i ахутаная таямнiчасцю этнiчная група, продкi якой паходзяць з вандроўных народаў паўночнай Iндыi. Яны пакiнулi радзiму пры канцы 1 тыс. i доўгi час жылi ў краiнах Блiжняга Усходу. У  XIV ст. Ц. ужо ведалi ў Еўропе (асаблiва ў Румынii, на Крыце, у Нямеччыне, Малдове i Венгрыi). У сярэдзiне XV ст. яны зявiлiся ў Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм i набылi тут прызнанне як кавалi, ювелiры, каняводы, музыкі, спевакi, танцоры i муштроўшчыкi жывёл, а жанчыны сталі вядомыя праз сваю варажбу i знахарства. Ц. Беларусi ўваходзяць у склад супольнасцi, якую акрэслiваюць як беларускалiтоўскую этналiнгвiстычную групу Ц. Еўропы. Вылучаецца дыялект беларускалiтоўскiх Ц., асноўныя прыкметы якога ўзнiклi ў вынiку непасрэднага ўплыву беларускай мовы. Вобраз цыгана (цыганкi) займае пэўнае месца ў беларускiм фальклоры, паданнях i паверях. Як i iншыя iншародцы,       яны      надзялялiся звышнатуральнымi якасцямi. Цыган часта фiгуруе ў вясельным абрадзе як госць з боку нявесты, а таксама ў каляндарнай абраднасцi (цыган разам з дзедам i музыкай i г. д.). У в. Кармазы Старадарожскага рна, паводле падання, цыганка пракляла царкву, i тая правалiлася. Утварылася возера, якое пасля стала балотам (у падобных паданнях у Беларусi часта на месцы цыганкi выступае чараўніца або шведка). Вядомае паданне прастаў пад назвай «Цыганiха»: у ставе ўтапiўся цыган. Яго мацi знайшла шчотку, якой часалi лён, кiнула ў стаў, i той высах.

Згодна з адным паданнем, Ц. быў заснаваны горад Чавусы Магiлёўскай вобл.  (версія назвы  ад цыганскага слова «чэўс»  шацёр). У в. Трылесiна Быхаўскага рна паглыбленне на гарадзiшчы Яруха ўтварылася нiбыта ад таго, што там правалiлiся Ц. Блізу Вiцебска, на беразе Дзвiны, вядомы Камень цыганоў. Блізу мястэчка Мiр Карэлiцкага рна ёсць Цыганская гара. У беларускай мiкратапанiмiцы сустракаюцца назвы Цыганкова нiва, Цыганоўская рэчка, Цыганоўскi ручай.