Интересные ссылки

Цмок

Смок, Чмок, Змей, персанаж беларускай міфалогіі, адмена лятучага вогненнага змея, пэўна, адзін з эпітэтаў апошняга, аднак мае і некаторыя асаблівасці ў сваёй «іканаграфіі». Некаторыя рысы ў вобразе Ц., відавочна, зяўляюцца вынікам кантамінацыі з рысамі іншых хтанічных персанажаў. На складванне вобразу Ц. паўплывала хрысціянская легенда пра змаганне св.Георгія (св. Юрі) з жахлівым драконам, які жыў у балоце і патрабаваў на зяданне штодня юнакоў і дзяўчат,  сюжэт, які шматкроць абыгрываецца ў чарадзейных казках і баладах і, відавочна, мае дахрысціянскае паходжанне (параўн. міф пра Персея і Андрамеду). Народнае хрысціянства было схільнае атаясамліваць Ц. з  галоўным нячысцікам дябламЛюцыпарам. Адну з версій такога атаясамлення прыводзіць А.Я.Багдановіч. Згодна з ёй, Ц.  гэта галоўны чорт, якога анёлы закавалі ў ланцугі і пасадзілі ў каменную гару. Пры канцы свету незлічоныя грахі людзей канчаткова пераядуць гэтыя ланцугі, Ц. вызваліцца і разбурыць усе боскія стварэнні. Матыў закаванага ў ланцугі галоўнага адмоўнага персанажа, выпушчанага на волю па неасцярожнасці галоўным героем, таксама добра вядомы з чарадзейных казак. Паводле беларускіх міфалагічных аповедаў, Ц. вылучаецца агромністымі памерамі, прычым, як удоўжкі, так і ўшыркі, памерамі ён з добры будынак. Дзеля сваіх вялізных габарытаў Ц. ад прыроды лянівы і маларухавы. Таму перад тым як дамучыць сваю ахвяру, Ц. абавязкова спачатку ўзважыць, ці вартая яна яго парушанага спакою. Пры адмоўнай ацэнцы Ц. пагардліва пакідае ахвяру іншым, менш пераборлівым нячысцікам, а апошнія не любяць Ц. менавіта за гэтую яго фанабэрыстасць. Ц.  самотнік, жыве і дзейнічае сам па сабе, на заклік чалавека або іншага якога нячысціка дапамагчы можа адгукнуцца з вялікай неахвотай. Не толькі памеры Ц. яўна гіпертрафаваныя. У яго анамальная колькасць вялізных, як цэбры, галоў: 3, 6, 7, 9 або 12, якія да таго ж маюць здольнасць зноў адрастаць, будучы сцятымі і не прыпечанымі агнём; зубы, як нарогі; капцюры, як сярпы; крылы, як палашы. У адрозненне ад іншых нячысцікаў Ц.  «чысцюля», ён ходзіць у лазню і мыецца штодня. I гэтая любоў Ц. да  агню  і  вады  (а лазня і ёсць месцам спалучэння аднаго з адным, у іншых выпадках несумяшчальным) цалкам адпавядае яго ўласнай прыродзе: ён, відавочна, звязаны з вадой  жыве ў балоце, а найчасцей у моры, але нутраная яго прырода яўна вогненная  ён зіхае агнём з пашчы і выпускае з ноздраў дым. З іншага боку, Ц.  ідэальная амфібія: ён можа перасоўвацца і ў вадзе, і па зямлі, і па паветры. Ц. гэта coincidentia oppositorum («супадзенне супрацьлегласцяў»), і гэта дае ўсе падставы бачыць у ім увасабленне першаснага, яшчэ непадзельнага, неструктураванага стану Сусвету, дэміургічнае раскладанне якога вядзе да ўзнікнення ўсяго існага. Параўн. першы касмаганічны подзвіг ведыйскага Iндры  забіццё і рассячэнне дракона Ўрытры (імя апошняга, як цяпер лічыцца, этымалагічна стасуецца з такімі персанажамі, як Вялес і літоўскі Вяльняс).

Але, відаць, усё ж галоўная міфалагічная функцыя Ц.   гэта валадаранне водамі. Ц.   усталявальнік балансу паміж водамі зямнымі і водамі нябеснымі, напэўна, не заўсёды на карысць насельнікаў зямлі. Так, адно са значэнняў слова «цмок»  гэта     вясёлка, якая, паводле паверяў, высмоктвае ваду з ракі і перапампоўвае яе назад на неба. Слоўнік I. I. Насовіча цалкам падтрымлівае гэтае павере, даючы асноўныя значэнні слова «цмок»/«смок» у беларускай мове: 1) «насос, машина, употребляемая для перелива какойлибо жидкости»; 2) «железная водосточная труба»; 3) «пожарная труба» (для заліўкі пажару); 4)  «сказочное название змея». Нездарма забіццё Перуном змея выклікае бесперапынныя залевы, якія пагражаюць сусветным патопам. Уратавацца ўдаецца толькі пахаваўшы Ц.змея з дапамогай запрэжанага ў лапаць пеўня. Як паралель, адзначым, што адной з мэтаў  касмаганічнага подзвігу Iндры было вызваленне скаваных Ўрытрам водаў.

Iмаверна, што пачаткова (да хрысціянізацыі) вобраз Ц. не меў адназначна адмоўных канатацыяў. Пра гэта сведчыць, папершае, тое, што Ц. у песнях выступае як галоўны абект пакланення да прыняцця хрысціянства («Ек була земля нехрышчэна, то булі людзі неверные, то не веровалі ў господа бога да поверовалі ў ліхого цмока»), а падругое, тое, што першымі ахвярамі Ц. бываюць звычайна парушальнікі грамадскіх абавязкаў (звычаёвага права). Ц. ніколі не чапае людзей сямейных і вельмі рэдка чапляецца да простых вяскоўцаў. Верылі таксама, што лятучыя Ц. змеі маглі абарачацца хлопцаміпрыгажунамі і заляцацца да вясковых дзяўчат, аднак нават сужыцельства з імі не давала нашчадкаў, бо «ад іх не бываець». Гэты матыў наўпрост стасуецца з матывам волатапрыгажуна ў беларускіх касмаганічных паданнях, які ўзначаліў усіх супраціўнікаў богастваральніка. З вобразам Ц.змея звязаныя некаторыя даўгія курганывалатоўкі і культавыя камяні.