Интересные ссылки

Цiхоня

Вадзянiк, жыхар стаячай вады, якi, паводле апiсанняў М. Нiкiфароўскага, адрознiваецца ад вадзянiка бягучай вады  вiрнiка; 2) вадзяная кветка, у якую ператварылася дзяўчынатапельнiца па iменi Ц., як падаецца ў беларускай народнай баладзе. Паводле балады, дзяўчына Ц. гуляла на Купаллi, дзе згубiла залатыя ўпрыгожаннi, якiя можна разумець як сiмвал цнатлiвасцi. Разгневаная мацi загадала ёй утапiцца ў Дунаi, тады золата знойдзецца. Дзяўчына iдзе да Дуная, звяртаецца да яго як да мужа, просiць аддаць залатыя каралi i пярсцёнкi i забраць яе з сабою  яна топiцца. Мацi, адумаўшыся, iдзе да Дуная, просiць яго як зяця забраць золата, а вярнуць дачку, што той i выконвае. Аднак дзяўчына, моцна пакрыўджаная мацi, адмаўляецца вярнуцца дадому, плыве ў раку i ператвараецца ў кветку. Балада пра Ц. вядомая як купальская абрадавая песня, значная колькасць яе варыянтаў запісаная ў паўднёвазаходнiх раёнах Мiншчыны. У  творчасцi iншых славянскiх народаў сюжэт не сустракаецца; 3) народная назва лекавай раслiны з «Траўнiка» У.Дабравольскага