Интересные ссылки

Церамок

Сакральная язычнiцкая пабудова ў выглядзе хаткi над магiлай. Некаторыя даследнікi атаясамлiваюць iх выгляд з храмамi ідалапаклоннікаў. Ц. зявiлiся ў эпоху ранняга жалезнага веку (характэрныя для зарубiнецкай i чарняхоўскай культур). Пазней сустракаюцца ў славянскiх курганных пахаваннях. Пасля знiкнення курганнага абраду церамкiсталпы атрымалi шырокае распаўсюджанне i месцамi дажылi да XIX ст. (асаблiва на Бабруйшчыне і Ўсх. Палессі). Як рэлiктавая зява церамкi зафiксаваныя на тэрыторыi Клiчаўскага р-на (в. Баркi, час пабудовы  1929 г.).