Интересные ссылки

Азадак

частка цела чалавека, сiм валiчнае значэнне якой абумоўлена месцам у структуры цела, а менавiта яе знаходжаннем не толькi ззаду, але i ўнiзе. Фактычна А. процiлегласць твару, сярод значэнняў якога маты вы адкрытасцi, чысцiнi, бачнасцi ды інш. А. характарызуецца ў народнай культуры як нешта таямнiчае, нячы стае, нябачнае i нават небяспечнае. Царкоўная мiстыка i сiмволiка А. ча лавека як «твар наадварот» устойлiва звязвала з пякельнымi сiламi. У Ся рэднявеччы верылi, што дябал ставiў свае знакi на седніцы, а ў пра таколах iнквiзiцыi ёсць звесткi пра Люцыпару. Магчыма, лаянкавыя выразы кшталту «iдзi ў зад» раней мелi магiчны сэнс, бо адсылалi фак тычна на той свет цi, больш даклад на, у пекла. Тое ж значэнне пры пiсвалася i рэальнаму агаленню А. перад кiмсьцi. Сема «нiзу» i адпаведныя адмоўныя канатацыi ў А. абумовiлi разуменне дотыку iм, i падкрэслена голым, як спосабу негатыўнай магii: «голым за дам садзiлiся к суседу на мяжу, каб у яго на полi не ўрадзiла»; «у час гное вай талакi адзiн з капачоў пранiк не прыкметна ў хлеў, зняў штаны i стаў церцi па ўсiх вуглах голым А. рабiлася гэта для таго, каб «згалеў» хлеў i жывёлы». Кiрунак задам напе рад як адваротны прынятаму ўспры маўся рэзка негатыўна i канкрэтыза ваўся ў рэгламентацыi паводзiнаў нельга спiной уверх уставаць, а то бу дзеш цэлы дзень злы: «Лiхi, бо, мусiць, устаў ракам». А. уваходзiць у ланцужок семан тычных адпаведнiкаў генiталii ротступа печмагiла, так цi iнакш стасоўных з iдэяй смерцi. А., маючы дачыненнi да дэманiчнага све ту, разам з тым выступае i свое асаблiвым абярэгам ад яго. У правiлах беларусаў, пачуўшы голас нячысцiка, рэкамендавалася хутчэй прамовiць: «пацалуй мяне ў зад». У замовах ад урокаў «бегла ваўчышчэ чэраз твае дварышчэ, паказала ср... А людзi стаялi да ўглянулiся, да зжахнулiся, а ў (iмя) урокi мiнулiся». Цiкавыя i запiсы М. Федароўскага: «Бывае, што чорт возьме скарб i пераносiць на дру гое месца. Трэба стаць ракам таму, хто ўгледзiць, i выставiць голу дупу, тады чорт возьме i кiне грошы на яго дупу»; «Калi чорт грошы нясе (агонь ляцiць), трэба паказаць азадак, то падпалiць таго, каму нясе». Значэнне А. у народнай культуры перасякаецца з сiмволiкай генiталiй, параўн., да прыкладу, «як ср... або нiжэй пупа дзеўцы свярбiць хлоп цы яе хваляць». У рытуалах зна чымымi станавiлiся i рэальныя, так бы мовiць, якасцi А.: жанчыны, садзя чы капусту, хапалiся за галаву i за А. са словамi: «Каб была такая крэп кая, як галава, i тоўстая, як ср...». Па раўн. i прыгавор пры вырабе палат на: «Гладка, як ср..., а крыпышна, як стына». Пазней А. страціў сваю знака васць, яго агаленне i нават узгадван не пачынае ўспрымацца як знева жальны жэст i выклiкаць смех або ганьбаванне.