Интересные ссылки

Цар

Нік для розных класаў існасцяў, найперш  для жывых істотаў, які вылучаў носьбіта гэтага «тытула» сярод аднародных з ім існасцяў. Ц., як правіла, адрозніваўся або сваімі памерамі, або тым, што нейкія часткі ці прыналежныя яму рэчы былі з золата  або серабра. Паводле народных уяўленняў, свайго Ц. мелі  расліны, дрэвы, птушкі, звяры і, натуральна, людзі (у чарадзейных казках галоўныя героі звычайна людзі царскай годнасці або тыя, каму суджана гэтую годнасць набыць (гл. Сакральная ўлада). Так, вядомае (на Тураўшчыне) Ц.зелле  падбел (рус. матьимачеха), якое было даволі папулярным лекавым сродкам ад захворванняў лёгкіх, дыхальных шляхоў, жывата і пры парэзах. Некаторым раслінам надаваўся эпітэт «царская», як, напрыклад, царская карона або царскія кудры  чырвоны гарлачык. Ц. дрэваў безвыняткава лічыўся дуб, асабліва яго векавыя неабдымныя экземпляры, што відочна вылучаліся сярод навакольных дрэваў (параўн. назву лесу, дзе расце такі дуб, Цардуб блізу в. М. Аўцюкі Калінкавіцкага рна). Свайго Ц. мелі і птушкі. Спачатку, паводле этыялагічнага падання, ім быў удод, раскаранаваны Богам за гарду. Звычайна ж царская годнасць прыпісваецца арлу, які здавёндаўна выступае сімвалам царскай улады, і выява яго ўваходзіць у гербы багата якіх дынастый. Ёсць у беларускім фальклоры і асобнае паданне пра птушынага цара Кука, якога пасля яго раптоўнага знікнення безнадзейна шукае зязюля, клічучы паўсюль: «Куку!» Свайго Ц. маглі мець і некаторыя паасобныя разрады птушак. Так, вядомы Ц. усіх   пеўняў    Будзімір, імя якога гаворыць само за сябе. Беларускаму фальклору вядомы Ц. рыбаў, Ц.  ракаў Хабёр, Ц. мышэй  Паднор ды інш.