Интересные ссылки

Хустка

Элемент строю, што адназначна сцвярджае прыналежнасць да жаночага роду. Некалі дзецi гадоў да чатырох хадзiлi аднолькава, у доўгiх палатняных кашульках, i толькi потым зявiлiся шапачка i хустачка, нагавіцы i спаднiчка. Замужнiя жанчыны не мелi права зяўляцца паза межамi хаты без галаўнога ўбору, «засвяцiць валасы» лiчылася не толькi сорамам, але i ўчынкам, вынiкам якога маглі быць адны непрыемнасцi. Таму нашэнне Х. абумоўлiвалася як утылiтарнымi патрэбамi, так i прычынамi знакавага кшталту. Верылі, што да жанчыны з непакрытай галавой адкрываецца доступ нячыстай сiлы.

У сiстэме полаўзроставай i сацыяльнай герархii завязванне Х. пазначала пераход ад дзявоцтва да замужжа, што паэтычна ўвасобiлася ў прыгаворымалiтве на Пакровы: «Покровочко, моя мамочко, // Покрый землю лiсточком, а мене платочком (Тураўшчына)». У часе вяселля Х. становiцца яскравым сiмвалам, якi натуральна ўпiсваецца ў семантыку розных этапаў шлюбнай урачыстасцi. У этнаграфiчных апiсаннях фiксуюцца самыя розныя спосабы павязвання Х. «на чапец маладой завязваюць маленькую хустачку, а на апошнюю яшчэ большую хустку велiчынёй прыблiзна з прасцiну; да хусткi прышываюць той вяночак, якi падрыхтавалi нявесце яшчэ ў дзень дзявочнiка». Х. вешалi з правага боку за поясам у брата маладой, трымаючыся за якую тая выходзiла да жанiха. Манiпуляцыi з Х. у часе вяселля дэманстравалi шырокi спектр яе сiмвалiчных адценняў i выяўлялi стрыжнёвую цэнтральную тэму  Х. выступала як знак згоды, яднання, нарэшце, як сiмвал самой дзяўчыны. На знак згоды дзяўчына давала хлопцу замест звыклага пярсцёнка дзве хусткi, а пасля заручынаў сама завязвала нарачонаму Х. на шыю, а другую закладвала за пояс.

З iншых сямейных i каляндарных абрадавых дзеяў Х. задзейнiчана ў пахавальным комплексе, калi яе давалi ў рукi памерламу, каб таму было чым выцiраць слёзы, калi пойдзе па шляхах сваiх пакутаў. Хусцiнку кiдалi ў магiлу, каб не сумаваць па нябожчыку. Х. абвязвалi дажынкавы      сноп, надаючы яму антрапаморфны выгляд. У паверях асаблiвую сiлу набывала белая Х. на Узвiжанне: калi разаслаць яе ў гэты дзень перад вужыным царом, ён скiне на Х. свае чароўныя залатыя рожкi, уладальнiк якiх стане разумець мову жывёлаў i траў. У  некаторых мясцінах гэткія ж звычаi прыпiсвалiся да Вялiкадня: На Вялiкдзень убачыла дзяўчына на полi вужа з залатымi рагамi. Калi расказала дома, ёй сказалi: «Эх, ты! Трэба было перад iм хустку разаслаць i кавалак пасхi пакласцi, ён бы i скiнуў рожкi, што прыносяць шчасце». Шаўковай Х. раілі накрыць якраз у хвiлiну зацвiтання папараць, «то ўсё будзеш знаць». Яшчэ з казак у памяцi засталася чароўная Х., махнуўшы якой чакалi, каб споўнiлiся мары i пажаданнi.

Прыблiзна такой цудоўнай рэччу выступае Х. i ў магiчных рытуалах беларусаў. Паўсюль запiсваюць легенду пра чараўнiц, якiя на Iвана Купалу ўночы бяруць белую Х., цягаюць яе па расе, выкручваюць з Х. расу са словамi: «Тпрошкi, рабошкi, бурошкi, ранёшкi... Гууу». Па мянушках пералiчваюцца чужыя суседскiя каровы. Прынесенай расой ведзьма апырсквае сваю карову i ў кожнай каровы змочвае вымя. Тады яе каровы пачынаюць даваць шмат малака. Падчас каляндарных абрадаў Х. увасабляла сабой сцяг, калi найперш актуалiзавалiся яе колеравыя характарыстыкi: «На Юре красну хустку почэплем на палку, бу флага, ды спеваем». Цiкавыя i наступныя запiсы: «Каб  верабi  не сядалi на снапы цi жыта, трэба выйсцi ў поле i сказаць: «З естага боку ешця i з естага, а на мае пасьляпнiця глядзячы! Хрыстос васкрэсе, бог чэмяру нясе. Нiма ў вас розуму, дак я свой дам!» I махнуць свечанай хусткай, цi з галавы можна  яны ў той бок i паляцяць (Хойнiцкi рн); «калi ў час        родаў прыходзiла iншая жанчына ў хату, яна павiнна была пакiнуць да канца родаў сваю хустку».

Шэраг рытуалаў, у якiх задзейнiчана Х., досыць стракаты i разнастайны. Аднак вiдавочная жаночая сiмволiка Х., яе iзаморфнасць ручнiку, якi ўвасобiў у народнай традыцыi iдэi шляху, абяднання i пераходу.