Интересные ссылки

Храм, што правалiўся

Пашыраны мiфалагiчны сюжэт, выклiканы да жыцця як прыроднымi, так i культурнагiстарычнымi прычынамi. Вядома, што на нашай тэрыторыi здаралiся карставыя правалы, зарастаннi азёраў i, верагодна, затапленнi пэўных мясцiн, якiя адбiвалiся на лёсе асобных па селiшчаў. Але найбольшым пабуджальнiкам фантазii i моўнай творчасцi была патрэба растлумачыць зяўленне шматлiкiх археалагiчных помнiкаў розных эпох  стаянак, курганоўмагiл, капiшчаў, гарадзiшчаў i да т. п. Мiфалагiчныя паданнi пацвярджалiся рэальнымi знаходкамi каменных i  металёвых прыладаў працы, зброi, упрыгожанняў, культавых рэчаў, манет, рэштак збудаванняў, лёхаў у зямлi i да т. п. Доказам праўдзiвасцi аповедаў пра правалы культавых збудаванняў, якiя размяшчалiся звычайна на высокiх узгорках, былi таксама гукi званоў, якiя можна было пачуць у час святочных малебнаў (тое ж самае на беразе возера).

Беларускiя мiфалагiчныя паданнi пра храмы i iншыя збудаваннi, што правалiлiся скрозь зямлю цi затанулi ў вадзе, адрознiваюцца большай цi меншай разгорнутасцю, наяўнасцю дадатковых дэталяў, а таксама характарам прычын. Найбольш «мiфалагiчная» прычына правалу  праклён, якi зяўляецца таксама прычынай шматлiкiх iншых метамарфозаў. Так, касцёл правалiўся, бо дзяўчына, падымаючыся на высокую гару, выцяла балюча нагу i з горыччу прамовiла: «Каб правалiўся гэты касцёл!» Дзеўка iшла замуж у мястэчка, паехала вянчацца ў касцёл, а разгневаная мацi пракляла яе: «Каб ты адтуль не вярнулася, каб ты там затанула!» Як вядома, праклёны збываюцца, а праклён мацi збываецца абавязкова. Некаторыя падзеi наступаюць таму, што формула праклёну вымаўляецца ў нядобры, дакладней, адпаведны час. Так, гаспадыня заезнага дома, рыхтуючы госцю (ксяндзу) пасiлак, упусцiла яйка (а дагэтуль гаспадары не мелi нi найменшага ўрону) i з прыкрасцi сама сабе сказала: «Бадай яно ўсё тут затанула!», то ўсё так i сталася. Часам храм правальваецца за грахi людзей або каб пакараць рабаўнiкоў царкоўных скарбаў. Гл. таксама Святая гара.