Интересные ссылки

Хiхiтун

Нячысцiк, якi знаходзiцца ў чалавека за спiнай. Калi з чалавекам цi з блiзкiмi яму людзьмi павiнна здарыцца нешта нядобрае, Х. пачынае радавацца гэтаму, смеючыся тоненька i часта: «Хiхi, хiхi, хiхi» Калi ў гэты момант рэзка абярнуцца назад, можна ўбачыць маленькае стварэнне, выглядам падобнае на малпачку, але з невялiчкiмi рожкамi на макаўцы. Успрыняўшы здзеклiвы смех Х. як перасцярогу, нярэдка можна прадухiлiць бяду. Пра Х. згадвалi на Мядзельшчыне.