Интересные ссылки

Хвоя

Сiмволiка Х. шмат у чым супадае з сiмволiкай      елкi, што абумоўлена наяўнасцю вострых iголак. Гэтая асаблiвасць дазваляе далучаць хвойныя дрэвы да падземнага царства, свету памерлых (параўн. «Скора i мая хвойка зашумiць»  «хутка памру»). Разам з тым Х. адрознiваецца больш «светлымi» рысамi. Вечная зелянiна, спрыяльнае «бiяполе» вакол яе сталi асновай сакралiзацыi i шанавання. Хваёвыя галiнкi ўвайшлi ў структуру асобных абрадаў. У беларускiх замовах хвоя замяшчае сабой Сусветнае дрэва: «Стаiць у бару сасна, усяму бору прыкрасна. Пад тою сасной залаты тын, пад тым тынам залатое крэсла. А ў тым крэслi сам Гасподзь Сус Хрыстос сядзiць...» Знаходжанне Х. у сакральным цэнтры абумовiлі яе памежнае становiшча памiж рознымі светамi. У беларускай легендзе з  хваiнкi, што вырасла на могiлках, музыкант робiць скрыпку, у мелодыях якой чулася жалобнае галашэнне.