Интересные ссылки

Хвост

Частка цела жывёлін, надзеленая разнастайнай сiмволiкай. Х. звязаны з дэманалогiяй  ён зяўляецца характэрным, устойлiвым атрыбутам чорта. Ад гэтай часткі свайго цела ён не можа пазбавiцца нават падчас сваiх пераўтварэнняў i, набываючы чалавечае аблiчча, ён вымушаны хаваць Х., як i         рогi, кiпцюры пад вопраткай. Х. чорта падкрэслена матэрыяльнагрувасткi: ён «каровiн», «вельмi порсткi i кашлаты». Гэтая частка цела можа выступаць як вызначальнiкмаркёр: каб пабачыць чорта ў час моцнага ветру i пылу трэба плюнуць тры разы i сказаць: «Чорт, чорт, пакажы хвост». Х. мае сексуальную мужчынскую, фалiчную сiмволiку. Яна праяўляецца у беларускiм варыянце антрапаганiчнага апавядання пра стварэнне Адама i Евы. Першапачаткова Бог стварыў Адама хвастатым, але пасля, апамятаўшыся, наслаў на першага чалавека сон, адрэзаў яму Х. i паклаў побач. З гэтага Х. утварылася Ева, а таксама ўсе жанчыны. Казачны сюжэт аб паходжаннi жанчыны ад Х. (чорта, Адама) зяўляецца спецыфiчным для беларускага, украiнскага, польскага фальклору.