Интересные ссылки
Хотите найти хорошую вакансию: курсы обучения парикмахеров.

Мароз і Зіма

Мароз і Зіма

Памагатыя Бога зімы Зюзі — Мароз і Зіма.

Мароз з'яўляецца на зямлю тады, калі сонейка адыходзіць далека ад яе. Гэты Дух выглядае як стары, сівы, велізарны дзед. Ён увесь белы, бо апрануты ў снег, лёд ды іней. Толькі губы ды нос у яго чырвоныя. Замест вусоў і барады ўніз спускаюцца ледзяшы аж да долу. У Мароза ёсць любімая сястра — Завіруха.

Мароз вельмі любіць дужацца з сонцам, але не можа яго пабароць. Сонейка шуткуе з Марозам, а ён злуе і кліча сабе на дапамогу Вецер. Калі Мароз у хаўрусе з паўночным ці ўсходнім Ветрам, то ён доўга пратрымаецца, а калі гэтыя вятры не схочуць памагаць Марозу, то ён хутка здасца.

Зюзя пасылае Мароз на карысць людзям, каб усюды паслаў масты цераз рэкі, азёры, балоты або якую-небудзь тхлань ці нетру. Людзі дзякуюць Бог

як ён дае «здаравенныя» маразы, бо тады добрая дарога і здаровае паветра.

Пра моцны мароз беларусы кажуць: «Мароз сёння пякун: стары нясецца, ажио барада трасецца». Калі Мароз ляціць па паветры, то з яго сыплецца пыл. Гэта — іней. Як Мароз дыхне холадам, то адразу замярзае тая пара, якой дыхае Зямля. Так і ўтвараецца іней. Людзі не ведаюць, навошта іней, а ён, мабыць, патрэбен, бо так сабе нічога не бывае на свеце, а кожная рэч мае свае прызначэнне.

Начное стуканне і трэск у кутках хаты — жарты Мароза, які мае звычай садзіцца адпачываць на хаце. Вось ад гэтага і трашчаць бярвёны. Нават тоўсты лёд і то стогне, калі па ім ідзе Мароз. Менавіта таму, каб задобрыць гэтага страшнага дзеда, беларусы запрашаюць яго на калядную вячэру паесці куцці. Гаспадар адчыняе акно і, высунуўшыся з яго, кліча: «Мароз! Мароз! Ідзі куццю есці. Летам не бывай, па межах не хадзі, яравых не губі, пад калодаю ляжы, а то будзем жалезным кнутом секчы».

Адзін гаспадар па звычаі запрасіў да сябе Мароза паесці куцці. Мароз яму ў адказ: «Я ўжо куцці паеў ды на каня сеў. Ідзі толькі патрымай жарабятка». Гаспадар не звярнуў увагі на гэтыя словы і пасля вячэры спакойна лёг спаць. На другі дзень пайшоў паглядзець сваю жывёлу і бачыць, што яго конь некуды знік. Тут ён успомніў учарашнюю размову і здагадаўся, у чым справа. Пасля такога здарэння не ўсе гаспадары запрашаюць Мароза да сябе на вячэру.

Разам з Марозам зімою ў Гэтым Свеце пануе Зіма — старая сівая баба. Яна любіць Мароза і заўжды запрашае да сябе ў госці. Калі часам Зіма не ўгодзіць Марозу, ці ён зазлуе на яе, то доўгі час не заходзіць да Зімы ў госці. Тады старая плача, аж халодныя слёзы цякуць.

Як наступае час вясны, на дапамогу Марозу і Зіме з'яўляюцца Пужайла і Пужаніца. Яны ўзыходзяць на ўзгоркі і клічуць Мароз, Завіруху-сястрыцу словамі: «Го-о, Мароз, го-о Завіруха!» ды палохаюць людзей.

Вясну можна прытрымаць, але нельга спыніць: час панавання Зюзі, Мароза, Завірухі і Зімы скончыўся.

3 надыходам лета Зіма хаваецца пад зямлёю, а Мароз — пад калодаю. Калі ён з'яўляецца позняй вясной ці ранняй восенню, а тым больш летам, гэта азначае, што Мароза паслалі па загадзе Чарнабога.