Интересные ссылки

Лес

Лес

Толькі схаваецца сонейка, як гушчэча загамоніць усялякімі галасамі. Там рагочуць Русалкі, гойдаючыся на галінах, там ломіць дрэвы ды трашчыць усялякая нечысць, а там ціхенька вылазіць з лазовых кустоў цэлая чарада Начніц.

Недзе там, за лесам, хаваецца сонца. 3-за лесу, лесу цёмнага прыходзяць чараўнікі, з'яўляюцца невядомыя Духі і пачвары. За лесам пачынаецца Чужы Свет.

Калі хто захоча ўбачыць Ляснога Духа, то трэба ў самую поўнач пайсці ў лес і там паклікаць яго па імені, ён і з'явіцца. Але трэба ўмець ад яго адкаснуцца, а то завядзе куды-небудзь у балота ды там і загубить.

Ідучы ў лес, лепш за ўсё надзець сарочку навыварат, то ніякі Лясун не падмане і не будзе вадзіць ды блытаць па лесе. Ходзячы па лесе, нельга абыходзіць вакол дрэва, бо Лясун закружыць галаву і пачне вадзіць па лесе. У лесе няможна таксама лажыцца на зямлю дагары, бо заблудзішся, а трэба адпачываць, лежачы бокам ці нічком або седзячы на пні ці калодзе.

Даўней па лясах было многа звяроў і птушак, а ў рэках і азёрах — рыбы. Усе яны мелі сваіх гаспадароў, якія сцераглі іх ад паляўнічых і рыбакоў.

Лясы Бог сам засеяў, толькі як стала людзей больш прыбываць, то пачалі секчы лес пад палі, каб вырасціць больш хлеба, а да канца свету і зусім згубяць лясы, бо штодзень усё прыбывае народу.