Интересные ссылки

Ваўкі

Ваўкі

У адной вёсцы засталіся сіроты без бацькі і маці. Некаму было карміць іх, даглядаць. Некуды сіротам было падзецца. Тады Бог злітаваўся і, каб дапамагчы ім, стварыў ваўкоў. Да гэтага скаціна была без пастухоў, самапасам хадзіла. Ну, ваўкі як сталі скаціну есці, шкоду рабіць, людзі і давай наймаць пастухоў. І гэтых сірот нанялі. Сталі яны і сытыя і адзетыя. А ваўкі так і пайшлі з таго часу.

Пашкадаваў Бог адных, ды нарабіў клопату іншым. Пачалі ваўкі моцна сваволіць, што нават і пастухі не заўсёды маглі даць рады. Тады прызначыў Бог над усімі ваўкамі гаспадаром Ярылу. Яны яго слухаюць, бо так Бог загадаў.

Звычайна воўк цягне са статка тую жывёліну, на якую атрымаў дазвол ад Ярылы. Таму не зусім бязгрэшным будзе адбіраць у ваўка яго здабычу. Але ж усялякае бывае.

Жыла адна ўдава. Была ў яе чорная з лысінаю карова. Прызначыў Ярыла ваўку з'есці гэтую карову. Дачулася пра гэта ўдава. Суседзі ёй параілі замазаць лысіну ў каровы чым-небудзь чорным. Удава гэтак і зрабіла. Прыйшоў у статак воўк, шукаў-шукаў чорнае каровы з лысінкаю і не знайшоў.

Пайшоў ён да Ярылы і стаў жаліцца яму, што не знайшоў тае каровы, што трэба. Ярыла ведаў, што за штуку зрабілі ваўку, і сказаў яму з'есці чорную карову. Прыйшоў воўк зноў у статак шукаць ужо чорнае каровы. А удава тым часам дачулася і абмыла ў каровы лысінку. I гэты раз воўк не знайшоў свае каровы. Друга хадзіў воўк, шукаў усё каровы то з лысінкаю, то чорнае, а ўдава ўсё падманвала яго — і воўк здох з голаду.

Воўк — павядач Ярылы. Таму беларусы вельмі шанавалі гэтага драпежніка, прыносілі яму ахвяры. Звычайна ў снежні бралі казу, вялі яе ў лес ды прывязвалі на перакрыжаванні шляхоў. Раніцой ішлі глядзець, ці не адмовіліся ад падарунка ваўкі.

Ваўкі знаходзяцца ў распараджэнні Лешага. Ён заве іх сабачкамі і заступаецца за іх. Але Гаспадаром ваўкоў з'яўляецца воўк белага колеру, якому падпарадкуюцца ўсе астатнія ваўкі.

Пры сустрэчы з ваўком у лесе беларус вітаў яго: «Здарова, браток!» Лічылі, што калі павітаць яго першым, то ён ніколі не нападзе, а калі перабяжыць дарогу — то гэта на дабрае: будзе ўдача ў справах. Калі чалавеку сустрэнецца воўк, то абавязкова той чалавек знойдзе што-небудзь. Калі воўк прабяжыць паўз вёску ці праз яе перад захадам сонца, то наступная ноч будзе добрая для ўсіх вяскоўцаў.

Ёсць сярод ваўкоў і пярэваратні. Такі воўк набывае аблічча хлопца. Воўк-пярэварацень з'яўляецца да дзяўчат на вячорках, у крывыя вечары. Ён вельмі небяспечны, але пазнаць яго можна па воўчым хвасце, які ў яго застаецца