Интересные ссылки

Вужы. Гаспадар-вуж

Вужы

Вужы маюць свайго Гаспадара. Гэта самы вялікі вуж. Няма яму роўнага між вужоў: на галаве ў яго карона бліскучая і залатыя завушніцы ў вушах. Уецца ён смаўжом і ходзіць на хвасце стаймя, нібы чалавек. А свішча Гаспадар вужоў такім волатавым посвістам, што чуваць па ўсёй Беларусі. Іншыя вужы — яго дзеці і падданыя.

Як вужы ідуць у свой Вырай, то кожную травінку,
пянёк, дрэва — усё нюхаюць, а каб чалавек зараз за
імі панюхаў, то перакінуўся б у вужа і з імі разам;
пайшоў бы.                                                                                                   

Таго вужа, што ўкусіць чалавека, вужы ў Вырай не прымуць, і ён будзе самотна цягацца па свеце, пакуль хто не заб'е яго, або ён не змерзне.

Гаспадар-вуж

У лясах водзяцца вужы з залатымі рагамі. К. хто-небудзь, убачыўшы гэтага вужа, зможа паслаць перад ім світку так, каб ён прапоўз па ёй, і скажа: «Вуж малады, скінь рог залаты!» — то вуж скіне адзін са сваіх рагоў. Вужа з залатымі рагамі можна; стрэць вясною. У гэты час ён ахвотней за ўсё скідвае свае рогі. У іншую пару, калі нават і сустрэць такога вужа, ён рог не скіне, Нават калі падаслаць світку, то ён, прапаўзаючы, разрэжа яе на дзве часткі.

Адзін хлопец ішоў сабе каля ракі, ажио бачыць: вужы ў Вырай ідуць. Са страху зашыўся пад куст і сядзіць. Бачыць ён, паузе наперадзе Гаспадар вужоў, а на ім карона золатам ззяе! Прыпоўз ён да вады, скінуў карону — і ў ваду, а за ім усе вужы, ды пачалі купацца. Хлопец падбег, цап за карону і ўцякаць. Тут усе вужы за ім у пагоню. Гналі, гналі, дык хлопец,; няма рады, карону кінуў, а сам ледзь дахаты прыбег. А каб не кінуў, то пэўне не хадзіў бы ўжо па свеце.