Интересные ссылки

Чорны бусел. Дзяцел

Чорны бусел

Некалі буслы жылі побач з людзьмі — майстравалі свае жытло на страсе хаты або хлява і кожную раніцу вясёлым клёкатам будзілі вяскоўцаў. Радаваліся такому суседству і дзеці, і старыя. Людзі кожную вясну сустракалі іх з далёкага Выраю як самых дарагіх і блізкіх.

Але аднойчы ў вёсцы пасяліўся злы, нядобры чалавек. Яму было ўсё не так, усё не гэтак. Не мог цярпець ён і буслiнага клёкату. Каб не чуць яго, палез на страху, паскідаў буслянят, а гняздо разбурыў. Доўга кружылі ў той дзень птушкі над непрыветнай хатай. Потым паляцелі ў лясныя нётры, дзе не было ні вёскі, ні людзей, і заначавалі на дубе.

Калі ўзышло сонца, птушак было не пазнаць. Ад крыўды і несправядлівасці яны ажио пачарнелі. Потым на тым дубе яны пабудавалі сабе новае гняздо. А пазней у іх з'явіліся і бусляняты. Надзвычай даверлівыя і бялюткія. Але калі падраслі і даведаліся ад бацькоў пра тую вялікую крыўду, таксама апранулі жалобнае адзенне. Так і паляцелі яны, чорнымі, у далёкі Вырай. Вясною вярнуліся. Толькі не ў вёску, а ў пушчу.

I хоць таго нядобрага чалавека даўно няма і на свеце, птушкі ніяк не могуць забыцца пра сваю крыўду і кожны год стараной аблятаюць людскія паселішчы. Праўда, іншы раз чорны бусел світанкам прылятае на нёманскі плёс, заходзіць па калені ў цёплую ваду і з тугою паглядае на стрэхі хат.

 

Дзяцел

Аднойчы ў свята бортнік пайшоў у лес, каб зрабіць борць для пчол. Залез на хвою і пачаў дзяўбці яе. Бог убачыў гэта і кажа:

— Дзяўбі ўвесь час.

I перавярнуў таго чалавека ў птушку — дзятла. Верабей

Калі птушкі выбіралі сабе Гаспадара, верабей зрабіў нешта брыдкае, за што яго павінны быць пакараць. Шукаючы паратунку, верабей схаваўся ў дупло, адкуль яго нельга было дастаць. Тады птушкі приставiлi на варту саву і заплацілі ёй па перайку з уласных хвастоў, таму што да гэтага часу сава была без пер'я. Удзень сава заснула, а верабей перабраўся ў іншае дупло. Пасля доўгіх пошукаў зязюля злавіла вераб'я і выдала яго птушкам. Вераб'я жорстка пакаралі і звязалі яму ногі. Таму і да гэтага часу ён не ступае, як іншыя птушкі, а падскоквае, як спутаны.

3-за таго што сава дрэнна стаяла варту, птушкі і дагэтуль вышчыпваюць у яе свае дарэмна аддадзенае некалі пер'е. Зязюлі, на знак узнагароды за тое, што яна злавіла вераб'я, птушкі дазволілі класці яйкі ў іх гнёзды.