Интересные ссылки

Жаўранкі і ластаўкі. Зязюля. Купальскі дзядок

Жаўранкі і ластаўкі

У полі жыве маленькая непрыкметная птушка, павядач Багіні вясны Лялі — жаўранак. Выконваючы
свой абавязак перад Багамі і людзьмі, ён ніколі не адлятае ў Вырай. Зімуе жаўранак у полі пад каменем.
На восьмы-дзевяты тыдзень пасля Каляд пачынае:
спяваць, каб першым паведаміць людзям пра надыход вясны.      I

Ластаўкі таксама не адлятаюць на зіму, а зімуюць па азёрах, па рэчках, пад купінамі ў балоце ці заміраюць на дне ракі, ля берагоў, з'яднаныя ў доўгія чароды. У Вырай яны адлятаюць толькі адтуль, дзе няма вады..

Вясною яны зноў аджываюць і вылятаюць з азёраў,: рэк. Ластаўку грэх забіваць, бо яе першую вясной Бог пасылае людзям, каб сказаць, што вясна настае.

Купальскі дзядок

Недзе ў лесе жыве Купальскі дзядок. Гэта добры лясны Бог, Толькі ён можа бесперашкодна збіраць купальскія кветкі. Дядок ходзіць па лесе з кошыкам і напаўняе яго кветкамі, таму кошык гарыць як жар. Калі сустрэцца з ім і разаслаць перад ім белы абрус, то ён кіне на яго адну кветку. Хапай тады хутчэй яе і, разрэзаўшы далонь правай рукі, кладзі паД скуру: адтуль Нядобры Дух не дастане. Шчаслівы ўладальнік цудоўнай кветкі атрымлівае дар ведаць пра ўсё на свеце і асабліва ведае, дзе якія скарбы ляжаць і як да іх прыступіцца, ведае, якія закляцці на іх накладзены і як іх адчараваць.

 

Зязюля

У тыя часы, як яшчэ Бог хадзіў па свеце, адна дзяўчына захацела яго напалохаць. Аднаго разу ідзе Бог, а дзяўчына схавалася пад мост і усё:

—   Ку-ку! Ку-ку! Бог і кажа:

—   Будзеш ты да канца свету кукаць!

I перакінуў тую дзяўчыну ў зязюльку.