Интересные ссылки

Русалкі-балотніцы. Лознікі. Хапун

Русалкі-балотніцы

У рэдкіх мясцінах жыхарства Балотнікаў, Багнікаў і Аржавеннікаў ёсць асобныя Русалкі, якім гэтае імя даецца хіба што с мехам і якія, акрамя аблічча, падобнага да жаночага, не маюць нічога агульнага з прыгожымі ласкавымі Русалкамі-вадзяніцамі ці Русалкамі-лесавіцамі. Русалкі-балотніцы — старыя, з кульбамі ў руках, пачварныя, брудныя, як і месца іх жыхарства. Яны злыя і панурыя не менш за балотных братоў, з якімі, аднак, не маюць зусім ніякіх зносін, а часта і не ведаюць адно аднаго.

Лознікі

Лознікі ўтвараюць асобны гурт хутчэй надводных, чым надводных Духаў. Жытлом ім служаць густыя кусты пераплеценага лазняку, у залежнасці ад колеру якога афарбавана іх цела. Самі па сабе Лознікі — драбнюткія, гуллівыя Духі. Яны не маюць намеру загубіць ахвяру, якую заблытваюць у куст ці карэнне лазы або прымушаюць правальвацца ў прыхаванае вадзяное акенца ў багне. Усё гэта робіцца як гульня, жарт, пасля чаго яны самі дапамагаюць ахвяры, падсоўваючы ёй куст лазы, трыснёг, аер ці нешта яшчэ. Калі і пры такой дапамозе ахвяра не выратавалася, значыць, яе падхапіў буйны Дух, які жыве тут, — Вадзянік, Балотшк ці Багнік.

Паколькі Лознікі зусім бясшкодныя і малыя з выгляду, Перуновы стрэлы забіваюць іх не спецыяльна, а выпадкова. У Лознікаў застаецца адна небяспека, пра якую яны, аднак, зусім не дбаюць. Гэта — асушэнне месца пад іх жытлом і як вынік — знішчэнне лазняку, у якім яны жывуць. Тады яны гінуць усе разам назаўсёды і бясследна.

Хапун

Хапун — невялічкі скурчаны дзядок з доўгай сівою барадою і з вельмі вялікай торбаю — большай, чым ён сам.

Хапун лётае па паветры, прыглядаючыся, дзе якое дзіця не слухаецца старэйшых, капрызіць. Тады ён падпільнуе, каб дзіця гэтае адышлося далей ад дому, хапае яго і саджае ў сваю торбу. Як толькі пасадзіць дзіця ў торбу і завяжа яе, то тут ужо крычы не крычы — ніхто не пачуе. А каб рангам хто і пачуў, то Хапуна ўжо і след прастыне, бо носіцца ён вельмі хутка. Убачыць Хапуна першым, каб схавацца ці ўцячы ад яго, таксама немагчыма, бо ён нябачны і паказваецца толькі тады, як развяжа торбу. А торбу ён развязвае толькі ў сябе дома.

.Жыве Хапун за цёмным лесам, пасярод балота, дзе пад старым корчом яго нара. Ён носіць у нару непаслухмяных дзяцей, усяляк здзекуецца, нават б'е іх крапівою. I ніхто ўжо гэтых дзяцей не знойдзе: ні маці, ні бацька, бо ніводзін чалавек яшчэ ніколі не даходзіў да жытла Хапуна. I ніводнае дзіця не ўцячэ ад Хапуна, А як ужо гэтыя дзеці вырастаюць, то робяцца Хапунамі. I дзяўчаткі таксама робяцца, і ў іх вырастае доўгая сівая барада па калені,