Сцяпан
Персанаж беларускага фальклору. Пасля прыняцця хрысцiянства ўспрыняў iмя хрысцiянскага святога (першамучанiка Стэфана), але захаваў рысы паганскага божышча. «Сцяпанам» або «Сцёпкаменем» называюць камень блізу в. Краснiкi Докшыцкага рна. Гэты камень у легендах упарта звязваецца з вытокам р. Вяллi, хаця цяпер яны знаходзяцца досыць далёка адзiн ад аднаго. Паводле адной з легендаў, «Сцёпкамень» з ляжачымi паблiзу валунамi гэта скамянелыя за працу на Вялiкдзень араты з яго валамi. «Скамянелыя валы», або «Быкi», вядомыя ў многiх мясцiнах Беларусi. Назвы «Кравец» i «Сцяпан» меў Барысаў камень блізу в. Высокi Гарадзец Талачынскага рна. Як паказвае аналiз паверяў, звязаных з камянямi«краўцамi», гэтыя валуны паяднаныя з культам хтанiчнага божышча (згадванне змея, вол як адно з увасабленняў Вялеса). Частка такiх камянёў называецца «шаўцамi», i, паводле паверяў, пашытыя боты нельга было абуваць у царкву, бо яны распадалiся на дробныя кавалачкi (г. зн. сувязь шаўца з нячыстай сiлай, прататыпам якой было хтанiчнае божышча або паганскі святар). Надпiс «Степан» на адным з валуноў у б. Цверскай губ. датуецца XII ст. У паданнi пра Сцёпкамень нявестай С. названа Улляна або Вялляна (коань *vel), якая потым стала ракой Вяллёй. Сцяпанаў камень вядомы i блізу Прапойска (Слаўгарад). У фальклорных творах нярэдка згадваецца С.пан. Вяч.Ус.Iванаў i У. М. Тапароў лiчаць яго пазнейшай заменай Перуна. Аднак фальклорны С. паводле сваiх характарыстык можа быць суаднесены з Вялесам. Дзень святога С., апекуна коней, адзначаецца пры канцы снежня, у рамках так званых «Вялесавых дзён». У беларускiх казках пра пастухоў, якiя пасвяць жывёлу Змея Гарымца, iмя апошняга для ўратавання ад гневу Грома з Маланкаю замяняецца iмем С. вялiкага пана, г. зн. С. тоесны Змею. Свята Вялiкдзень, на якiм у валачобных песнях Сцяпан паўстае галоўным гаспадаром, паводле шэрагу прыкметаў у часы паганства было звязана з культам Вялеса. У валачобных песнях С. згадваецца паралельна з Iллём (адпаведнiк Перуна), якi iдзе да С. на двор. Значыць, IлляПярун i С. гэта розныя персанажы. Вiдавочна, пасля прыняцця хрысцiянства ў народных паверях i фальклоры С., Мiкола i Улас замянiлi Вялеса. Замена Вялеса, якому быў прысвечаны шэраг катэгорый культавых камянёў, С., можа быць вытлумачана тым, что кананiзаваны пасля смерцi першамучанiк Стэфан быў пакараны праз пабiццё камянямi. У паданнях С. нярэдка згадваецца разам з Кацярынай.