|
|
РагвалодПершы вядомы нам по лацкi князь, якога «Аповесць мiнулых гадоў» узгадвае пад 980 г., калi ён быў забiты будучым кiеўскiм князем Ула дзiмiрам Святаславiчам. Нібыта празры стая этымалогiя iмя Р.: Рогъволодъ «той, хто валодае рогам», давала пад ставы некаторым даследнікам, на прыклад Б. Рыбакову, сцвярджаць яго славянскае паходжанне. Але з боль шай упэўненасцю можна казаць, што Р. быў варагам, аб чым пераканаўча сведчыць летапiс: «Рагвалод прый шоў зза мора i трымаў уладу сваю ў Полацку». Гэта ж сцвярджае i нарвеж ская сага аб Ragnheiрr, якая была дач кой Ragnvaldrа з Palteska. Гэтыя iмё ны i назва скандынаўскiя варыянты iмёнаў дзейных асобаў на шай гiсторыi. Беларуская традыцыя ведае і іншае вымаўленне імя полац кага князя Рогвальд, што значна бліжэй да скандынаўскага варыянта. Дадамо, што сярод нарвежскіх і шведскіх конунгаў было распаўсюд жана імя Ragnvaldr. Можна выказаць меркаванне (С. Санько), што ўсе гэ тыя імёны маюць першы кампанент, які тоесны з паўночнагерманскім ragnar «багі», якое, імаверна, стасуец ца з літ. regti, лат. redzзt «бачыць, сузіраць», адкуль літ. rгgana, бел. дыял. рагбна «ведзьма, чараўніца». Такім чынам, у аснове разгляданых імёнаў ляжыць сема «прарочы дар, дар прадбачання» *ragn, агульная для балтыцкага рэгіёна, і азначаюць яны «той, хто валодае *ragnам, да рам прадбачання, вешчавання» (па раўн. яшчэ літ. rгginimas «абвестка, позва»). Заўважым, што гэты ж кампа нент уваходзіць і ў склад імені дачкі Р. Рагнеды. Але ж чаму iмя Рагнеды не патра піла пад значную славянскую апра цоўку, а iмя князя было поўнасцю пе рапрацавана на славянскi манер Рагвалод? Яшчэ з неалiтычных часоў у Еўропе рог лiчыўся сiмвалам плод насцi i багацця, з чым можна пара ўнаць i беларускую казачную форму лу «з рога ўсяго многа». Iмя Р. сведчыць аб тым, што славянскае на сельнiцтва Полацка прыпiсвала свай му князю рытуальнарэлiгiйнае тры манне плоднасцi прыроды i дабрабыту народа, што паказвае сакралiзацыю княскай улады. Захавалiся тапанi мiчныя абекты, звязаныя з iмем Р., як, напрыклад, гара Рагвалода. |