| |
|
|
ЯварЯгор, белы клён з сямейства псеўдаплатанавых, прыгожае, велiчнае дрэва, улюбёнае дрэва беларускай вуснапаэтычнай спадчыны, хоць у прыродзе Беларусi яно адсутнiчае. Важнае месца Я. у нашай духоўнай спадчыне тлумачыцца незвычайным яго паходжаннем. Я. гэта моладзец ператвораны ў дрэва праз праклён мацi (часам бацькi) або па сваёй волi пад цiскам абставiн ды iнш. Я. вырастае таксама на магiлцы чалавека, i па асобных прыкметах людзi здагадваюцца, што ў iм жыве душа палеглага. Найбольш выразна мiф пра паходжанне Я. выступае ў баладах, дзе ён зяўляецца асновай некалькiх сюжэтаў. Найбольш поўным варыянтам такога мiфа стаў сюжэт, дзе метамарфоза хлопца ў Я. адбываецца праз праклён бацькоў, прытым праклёну падлягае ўсё, што звязана з iм: «Бадай, сыночак, яварам, // А конiчак каменем, // А шапачка купiнкай, // А хустачка рэчанькай, // А паясочак сцежачкай!» Я. часта выступае ў пары з жаночым дрэвам, якое ўзнiкае ў вынiку ператварэння жанчыны, лiпай, бярозай, вярбою, калiнай. Я. i бяроза цi iншае названае вышэй дрэва вырастаюць на могiлках атручаных маткай сына i нявесткi, яны схiляюцца адзiн да аднаго, злучаюцца галiнкамi, злiпаюцца лiсточкамi, паказваючы ўсiм, што душы загiнуўшых жывуць у дрэвах i што каханне iх несмяротнае. Два Я. вырастаюць таксама на могiлках знiшчаных хлопчыкаў двайнюкоў, сыноў каралевiча. Попел ссечаных Я. лiзнула авечка, прывяла двух баранчыкаў, якiя сталi хлопчыкамi i расказалi бацьку ўсю сваю гiсторыю. Iснуе сюжэт балады, дзе жонка заклiнае мужа ў Я. за нявернасць, сама перакiдваецца рэчкай, дзецi ручайкамi. Я. галоўны раслiнны сiмвал беларускай традыцыйнай спадчыны выступае ў якасцi Сусветнага дрэва, задаючы трохроўневую вертыкальную структуру космасу, а таксама маркiруе цэнтр сусвету, змяшчаючыся ў закрытай прасторы двара, дзе пэўныя рашэннi прымае Бог: «Паглядзi на двор ты на новенькi, // Што на дварэ праява стала: // Стаiць явар, тонкi, высокi, // Тонкi, высокi, лiсцем шырокi, // Пад яварам столiчак стаiць, // Каля столiка крэселькi стаяць, // Крэселькi стаяць, святочкi сядзяць. // У адным крэселькi гасподзь бог сядзiць, // Гасподзь бог сядзiць, кнiгi чытаiць, // Кнiгi чытаiць, святкi збiраiць, // Святкi збiраiць i рассалаiць». З яварам звязваецца станаўленне сусвету ў той час, калi не было яшчэ нi неба, нi зямлi, а толькi было шырокае мора, на тым моры зявiўся «явар зялёны». Гл. таксама Дрэвы, Расліны. |