| |
|
|
Шышка. Шышыга. ШэршнiШЫШКА Шыш, будучы надзеленай фалiчнай семантыкай, сiмвалiчна рэпрэзентуе агонь, жыццё, мужчынскi пачатак, плоднасць, актыўнасць i багацце. Нездарма адзiн з вiдаў вясельнага печыва набывае форму i найменне Ш. (параўн. таксама сiмволiку шыша/кукiша). Мужчынская сiмволiка Ш. яскрава ўвасобiлася ў песнi, што спявалася «нячэснай» нявесце: «Пад елкаю спала, // Не дзеўкаю ўстала; // Шышка з елi спала, // Дзеўку сапсавала».
ШЫШЫГА Мiфічная iстота, якой даўней палохалi дзяцей у семях беларусаўбудакоў у былым Лукянаўскiм павеце Нiжагародскай губернi.
ШЭРШНI ўтварылiся з пчол у вынiку спрэчкi Бога з чортам. Карысных для людзей пчол стварыў Бог, чорт прасiў Бога даць пчол i яму. Разгневаны Бог кiнуў жменю пчол проста ў твар чорту, пчолы сталi адразу вялiкiя, куслiвыя i хутка разляцелiся хто куды. З таго часу Ш. перш чым укусiць каго, цаляюць ударыць у твар. Лічылася, што 12 разоў уджалены Ш. чалавек абавязкова памрэ. |