Чортава рабро
Трынаццатае, суцэльнае, «бы абруч», няпарнае («лішняе») рабро (гл. Няцотнасць), якое зяўляецца спецыфічнай адметнасцю міфалагічных асілкаў і волатаў, крыніцай іх надзвычайнай магутнасці і сілы («задужыя, бо маюць Ч. р.»). Наяўнасць Ч. р. прыпісвалася і неверагодна дужым (у звычайным разуменні) людзям, у якіх яно знаходзілася пераважна з левага боку. Лічылася, што калі цяжарная, убачыўшы віхор (віхор як Чортава вяселле), возьмецца за бокі у дзіцяці будзе Ч. р. і ў жыцці яно будзе нагэтулькі моцнае, што зможа падымаць хату. Людзей, якія мелі Ч. р. (як адзнаку «іншасвету»), народная традыцыя надзяляла і здольнасцю да варажбы, знахарства ці чарадзейства. Iснавала таксама павере, што чалавек з няпарнай колькасцю рэбраў ніколі не ажэніцца.