Чатыры
Лік Ч. адлюстроўвае статычную цэласнасць, iдэальна ўстойлiвую структуру, такую, як Ч. бакi свету, Ч. пары года. Найбольшае мiфапаэтычнае значэнне маюць тыя геаметрычныя фiгуры, якiя складаюцца з Ч. кампанентаў квадрат, крыж, ромб, мандала. Чатырохтварым зяўляецца знакамiты Збруцкi iдал (Украiна), у лiтоўскiм фальклоры згадваецца пра чатырох Пяркунасаў. У мiфалогiях iндаеўрапейскiх народаў чацвёрты дзень тыдня (чацвер) прысвечаны богу навальнiцы. Чацвер лiчыцца найбольш спрыяльным днём для пачатку жнiва. У пахавальнай абраднасці адзначанымі былі трэці (траціны) і чацверты (чацвярціны) дні пасля смерці, калі ладзіліся памінкі па нябожчыку. У народным календары адзначаны чацвертыя тыдні да і пасля Вялікадня Серадапосце (сярэдзіна Вялікага паста) і Прапалавенне (сярэдзіна мясаеду ад Вялікадня да Сёмухі). У Пераплаўную сераду не працавалі, каб не баяцца грому.