| |
|
|
ЧараўнiкВядзьмбк, Чарадзйй, Калдэн, Кудбр, Чараўніца1, паводле народных уяўленняў чалавек, надзелены звышнатуральнымi (магiчнымi) здольнасцямi, дзякуючы якiм можа ўплываць на прыродныязявы, здароўе людзей i жывёл, ураджайнасць, ператварацца i ператвараць людзей у прадстаўнiкоў навакольнага свету. Наяўнасць Ч. на тэрыторыi Беларусi фiксуецца яшчэ ў раннiм Сярэднявеччы. Вобраз князя Ч. Усяслава Полацкага, здольнага перакiдвацца ў ваўка i кiдаць жэрабі (г. зн. прадвызначыць кон), мае старажытныя iндаеўрапейскiя паралелi i, верагодна, сведчыць пра пачатковыя жрэцкiя функцыi Ч. З прычыны пашырэння хрысцiянства з Ч. звязваюць пераважна негатыўныя, шкаданосныя якасцi, яго цесныя кантактыз «нячыстай сiлай». Яшчэ ў XVII ст. у Беларусi (Браслаўскi пав.) фiксуецца кланавая арганiзацыя Ч., якая гарантавала «вузкапрафесiйную» мiжпакаленную перадачу магiчных прыёмаў. Адсюль пашыранае ўяўленне, што, не перадаўшы сваiх ведаў нашчадку, Ч. памiрае асаблiва пакутлiва. У народным асяродку такiя Ч. лiчылiся найбольш «моцнымi», «прыроднымi». Iх дзейнасць была цесна звязаная з астранамiчнымi цыкламi (сонцаварот, квадры Месяца i г. д.), а «чары» маглi дзейнiчаць на вялiкай адлегласцi. У адрозненне ад Заходняй Еўропы, дзе асноўным субектам магiчных аперацый лiчылася жанчына ведзьма (паводле хрысцiянскага вучэння жанчына увасабленне грахоўнасцi i спакусы), самымi моцнымi Ч. на Беларусi зяўлялiся мужчыны, звычайна звязаныя з пчалярствам, кавальствам, млынарствам, цяслярствам ды iншымі адрознымi ад сельскай гаспадаркi заняткамi, што тлумачыцца iх сувяззю з асноўнымi касмiчнымi стыхiямi: агнём, вадой, зямлёй (глiнай) i паветрам, а таксама дудары. У мiфалагiчнарытуальнай праекцыi кожны з рамеснiкаў разглядаўся як правобраз колiшняга дэмiурга. Патэнцыйная шкода, якую мог зрабiць Ч. (град, псаванне ўраджаю, хваробы цi нават смерць чалавека i жывёлы), выклiкала да яго паважнаперасцярожлiвае стаўленне. У штодзённым жыццi iмкнулiся не сварыцца з Ч. i не крыўдзiць яго, лiчылася абавязковым запрашаць яго на вяселле. У якасцi супрацьдзеяння «чарам» выкарыстоўвалi замовы, магiчназасцерагальныя сродкi («перуновы стрэлы», грамнiчныя свечкi ды iнш.) або звярталiся да знахара. Вера ў Ч. шырока распаўсюджана i ў сучаснай беларускай вёсцы. |