| |
|
|
Адкуль пайшлі ваўкалакі.Адкуль пайшлі ваўкалакі Некалі даўно жыў адзін хлопец па імені Ваўкалак, любіў дзяўчыну ды не захацеў яе ўзяць, а ўзяў другую. Перад шлюбам пайшоў ён кланяцца бацькам маладой, ды зайшоў да сваёй першай палюбоўніцы ў хату. Маці яе і кажа яму: — Вот бачыш, якая добрая твая маладая, нават і на шыю нічога табе не дала. На, вазьмі хоць гэту хустачку і завяжы, каб шыя не была голая,— і падала яму беленькую хустачку. Малады нічога не зразумеў, узяў ды завязаў яе сабе на шыю. Выйшаў ён з хаты, аглядваецца — ажно і рукі, і ногі яго абрастаюць воўчаю поўсцю, толькі на шыі, дзе была хустачка, засталася белая лапінка. Далей стаў ён глядзець, дык і зусім увесь аброс, а замест рук і ног парабіліся ў яго воўчыя лапы. Страшна стала яму ў сяле. Стаў ён на чатыры лапы і пабег у лес і доўга жыў там з ваўкамі. 3 таго часу і стала магчымым перавярнуць чалавека ў Ваўкалака. |