Каляда і Шчадрэц. Пераплут. Дзявоя і Любмел

Каляда і Шчадрэц. Пераплут

Зімою на Каляды да беларусаў з'яўляецца сам Бог Каляда. Гэта Бог заможнасці, ураджаю і дабрабыту, якога беларусы ўшаноўвалі на свяце ў яго гонар. Ён прыходзіў на свята прыгожа апрануты. Беларусы ў пашану яму напаўнялі яго кішэні збожжам, на галаву ўскладалі вянок з каласоў. Каляда абыходзіў хаты сялян у суправаджэнні песельнікаў.

На калядныя святы прыходзіў да беларусаў і Бог балявання і бяседы — Шчадрэц. 3 ім беларусы весяліліся некалькі дзён.

Шчадрэц з'яўляецца да людзей па вечарах. Гэта дзяцюк высокага росту. Ён апрануты ў шырокі плашч яркага колеру, які абвешаны рознымі званочкамі, каляровымі абрэзкамі і разнастайнымі доўгімі тасёмкамі. На галаве ў яго бліскучая карона. 3-пад кароны спадаюць доўгія распушчаныя валасы, як конскі хвост. На твары — пачварная маска з чырвонымі шчокамі і носам. У руках ён трымае тоўстае жазло, таксама аздобленае рознакаляровымі тасёмкамі.

Шчадраца сустракае вялікі карагод хлопцаў, апранутых у розныя строі. Яго саджаюць на спецыяльна зроблены дзеля гэтага вазок, абвешаны стракатымі шматкамі тканіны і званочкамі. Вазком кіруе абраны

з хлопцаў — шчадранец, астатнія хлопцы — шчадраванцы суправаджаюць іх.

Гэты стракаты гурт пад iгpy музыкаў і спевы ходзiць па вуліцах і спыняецца ля кожнай хаты. Шчадраванцы разам са Шчадрацом наведваюць усіх вяскоўцаў, а потым застаюцца ў аднаго з іх і да раніцы весяляцца.

У іншыя поры года ў вольны час беларусы на поўную моц аддаваліся ўцехам з Богам весялосці, спеваў, гульняў і жартаў — Пераплутам.

 

Дзявоя і Любмел

Апекунамі моладзі беларусаў былі два Багі — Дзявоя і Любмел.

Дзявоя — Багіня цнатлівасці. Яна непасрэдна апякуецца над дзяўчатамі ўвесь час, пакуль тыя не выйдуць замуж. Перад замужжам дзяўчыны бацькі і сяброўкі святкуюць апошні дзень яе дзявоцтва. На гэтым баляванні нябачна прысутнічае і Багіня. Са стратаю дзявочай вольніцы дзяўчына пазбаўляецца апякунства Дзявоі.

У дзень шлюбу ў хату, дзе адбывалася вяселле, з'яўляўся Бог шлюбу — Любмел. На выгляд гэта прыгожы падлетак, апрануты ў белую кашулю, якая падпяразана прыгожым чырвоным поясам. На нагах у яго чырвоныя боты ці чаравікі. На галаве ў Любмела вянок з чырвоных кветак ці чырвоны завой накшталт вянка. Любмел застаецца з людзьмі на працягу ўсяго вяселля і аберагае маладых.

Copyright © 2026. Главная | Контакты | Статьи | Ссылки

Tinkoff