| |
|
|
Калі свет толькі зачынаўсяКалі свет толькі зачынаўся, то нічога нідзе не было. Усюды стаяла мёртвая вада, а пасярод вады тырчэў камень. Аднойчы Пярун разгуляўся і давай кідаць стрэламі ў камень. Яго стрэлы выбілі тры іскаркі: белую, жоўтую і чырвоную. Упалі тыя іскаркі на ваду. Ад гэтага вада скаламуцілася, а свет памуціўся, як хмары. Па некаторым часе, калі ўсё высветлілася, дык і азначылася — дзе вада, а дзе зямля. А яшчэ па некаторым часе завялося ўсялякае жыццё і ў вадзе, і на зямлі. I лясы, і травы, і звяры, і рыбы. Пасля і чалавек завёўся: ці ён прыйшоў адкуль ці вырас тут — невядома. |