| |
|
|
Мора. Чужы СветМора Мора — гэта так шмат вады, што ёй і краю няма, а глыбіня бяздонная. Дзе пачатак і дзе канец мора, ніхто не ведае. Toe ведае толькі птаства, якое лятае ў Вырай. У моры жывуць тры родныя сястры — марскія каралеўны Ядзеркі. Усе тры дзяўчыны высокія, зграбныя. Валасы і бровы залатыя, а твары такія прыгожыя, што і сказаць цяжка. Адзенне на іх і чаравікі срэбныя. Як каторая з сясцёр выйдзе з мора, то з такім бляскам, што аж вочы слепіць. Падарожнікі, што плаваюць па моры, сустракаюць марскіх людзей, якіх называюць Сарэны. У добры дзень Сарэны выходзяць на бераг, сядаюць і спяваюць або плачуць. Сярод іх мужчыны і жанчыны, але спяваюць толькі жанчыны. Як Сарэны ўгледзяць нашага чалавека, то пытаюцца, ці хутка будзе сканчэнне свету. Калі хто скажа, што хутка, то яны цешацца, у далоні пляскаюць. Бо як свет скончыцца — з'явяцца іншыя людзі. Тады і яны больш не будуць жыць у вадзе, а пачнуць жыць на зямлі, як цяпер мы, і замест хвастоў будуць мець ногі. А як хто скажа: ім, што не хутка, то яны плачуць і моцна лямантуюць.
Чужы Свет Свет вялікі, і ў ім ёсць усялякія людзі. Ёсць такія маленькія, што іх паўтузіна можна пасадзіць у кішэню, толькі яны жывуць дзесь вельмі далека за марамі ды за гарамі. У Чужым Свеце сустракаюць на шых людзей розныя пачвары» якія імкнуцца перашкодзіць падарожжу. Сярод іх Дзікія людзі, Дзікія людзі — істоты, падобныя да людзей. Ходзяць яны без адзення, толькі поўсць на іх парасла. У іх доўгія хвасты, вялікія вушы, як у вала, і па адным воку на лбе. Яны не гавораць, толькі пішчаць. Дзікія людзі нічога не робяць, адно ляжаць каля дарогі і забіваюць нашых людзей і ядуць. А як зарэжуць барана, дык адразу кладуцца каля яго, дудачкі ў горла паўстаўляюць і п'юць кроў. Недзе там у Чужым Свеце жыве пачвара Цмок. Дзе ён жыве, ці у лесе, ці на воблаках, — невядома. Але раз-пораз Цмок прылятае ў наш Свет. Цмок — істота, падобная да жывёліны, але велічынёй з хату. У яго тры або шэсць, а бывае дзевяць, а то і дванаццаць галоў. Галовы вялізныя, як бочкі, зубы — як нарогі, кіпці — як сярпы. Крылы быццам мячы вострыя: як дасць імі па чым, так і перасячэ. 3 ноздраў у яго б'е полымя. Ён мае рукі і ногі, на якіх кіпцюры нібы мячы. Цмок скача па зямлі, лётае па паветры. Ён шыпіць па-змяінаму, раве па-звярынаму. Усё разбурае на сваім шляху. Гэта найстрашнейшы звер на свеце. Цмок нясе людзям бяду і разбурэнні. 3-за гэтага беларусы завуць яго не інакш як «пракляты», «паганы». |