Рабіў Белбог Зямлю

Рабіў Белбог Зямлю. Вырабіў, выгладзіў — люба паглядзець. Гладзенькая, кругленькая, як шпакова яйка. Адляцеў троху воддаль ды і дзівіцца са сваёй працы: добра атрымалася.

Тым часам Чарнабог ад злосці аж тросся, назіраючы за гэтым. Зайздрасць яго брала, што Белбог гэ так добра зрабіў.

Як толькі Белбог схаваўся за нябеснымі брамамi, a іх цэлых сем, Чарнабог давай са злосці зямлі. дзерці ды кідаць.

Куды кіне — тара, куды са злое плюне — балота. Зрабіў зямлю такой, як мы зараз

бачым. Сам зарыўся глыбока ў зямлю і зрабіў пад зямлёй свае гаспадарства.

Зямлю Белбог перарабляць не захацеў, бо на ёй ужо жылі людзі, a іх не было куды выганяць.

Так усё і засталося да нашых часоў.

Copyright © 2026. Главная | Контакты | Статьи | Ссылки

Tinkoff