Жытняя баба і Палявы дзедка. Жалезная баба. Падвей.

Жытняя баба і Палявы дзедка

На полі ў жыце жывуць два палявыя Духі — Жытняя баба і Палявы дзедка. Жытняя баба — маці

жыта, якая сцеражэ яго з жалезнай путай у руках. У час жніва Жытня баба з'яўляецца людзям у выглядев жанчыны з каласамі на галаве і зоркамі па баках.

Палявы дзедка — Дух поля, які апякуецца над жытам, сабраным у снапы. Снапы нельга пакідаць на пожні раскіданыя, а трэба скласці іх у хрэшчыкі ці паставіць у бабкі. Тады Палявы дзедка будзе аберагаць іх. Калі ж ён знойдзе снапы неўладкаванымі, то зазлуе і пачне вытрасаць з іх зярняты.

 

Жалезная баба

У палях і агародах жыве яшчэ і Жалезная баба. Гэта злая нізкарослая старая з вялікімі жалезнымі грудзямі. Яна хапае жалезным крукам тых дзяцей, якія асмельваюцца заходзіць адны ў пелі і агароды, каб палесавацце бобам, гарохам, макам, гароднінай. Жалезная баба кідае іх у сваю железную ступку, таўчэ жалезным таўкачом і есць.

 

Падвей

Падвей — гэта той Дух, што круціцце віхрем у полі. Ён насылае не людзей асаблівую хваробу, якая таксама называецца падвеем: наляціць віхор на чалевека — і скруціць яму галаву набок, адніме мову, а то скруціць руку ці нагу. Падвей — благі вецер, зыходзіць ад Нядобрага Духа ці ад чараўніка.

Заўсёды трэбе ратавацца ад віхру. Калі ён круціцца, трэба паказаць яму кукіш: гэтага Падвей не любіць і праімчыцца бокам, не закрануўшы чалавека. Каб надзейней засцерагчыся ад яго, лепш заўсёды мець пры сабе якую-небудзь жалезную рэч, напрыклад сякеру, нож. Калі ж Падвей шкодзіць гаспадарцы і кукіш не дапамагае, кіньце ў яго нажом ці сякераю.

Ён толькі піскне, а віхор невядома куды і дзенецца. Неба адразу ачысціцца, на ім не будзе ніводнай хмаркі.

 

Copyright © 2026. Главная | Контакты | Статьи | Ссылки

Tinkoff