Талака

Талака

Багіня Талака — апякунка жніва і ўрадлівасці. Яна ў вялікай пашане ва ўсіх беларусаў і вядомая пад адным гэтым імем. Свята ў яе гонар адбываецца ў розны час: у адных мясцінах раней, у іншых пазней, гледзячы дзе і калі бывае ўборка ўсіх пасеваў ці толькі хлеба.

Калі змяркаецца і дажынаюць апошні загон, кожная са жней адкладае па каласку для аднаго агульнага снапа, які прызначаецца ў гонар Талакі. Сабраўшы такім чынам значную колькасць каласкоў, жнеі звязваюць усе разам у адзін агульны дажыначны сноп. Між тым на ніве застаецца невялікі кавалак; з яго талачанкі робяць вянок, уплятаючы ў яго розныя кветкі і пахучыя травы. У гэты час з'яўляецца на полі багіня Талака, якую жанчыны ўпрыгожваюць рознымі кветкамі, даюць у рукі дажыначны сноп, а на галаву яе ўскладаюць талаковы вянок з доўгім белым пакрывалам. Карагод жанчын-талачанак акружае Талаку і, пераплятаючыся вакол яе вянком, спявае:

Добры вечар, добры вечар! Добры вечар, Талака! Да ўхараводзьжака Ты нас геценечкі вечар. Да вазьмі ж ад нас, вазьмі Гэты збожны ты снапок; Да надзень жа, надзень 3 краскамі прыгож вянок!

Пасля гэтай песні карагод талачанак, стаўшы папарна за Талакою, ідзе ў дом гаспадара поля. Талачанкі спяваюць:

Выйдзі, выйдзі, гаспадарыку,

Спатыкаць з усякім збожжам Талаку;

Раскрый жа хатачку

Да перад такім жа госцем.

Пакланіся ж спадарыні Талацэ,

Пакланіся ёй найніжай;

Пасадзі яе да на куце...

Гаспадар падносіць Талацэ хлеб-соль, кланяецца ёй у пояс. Талака аддае ўзамен дажынкавы сноп. Гаспадар і гаспадыня бяруць Талаку пад рукі і саджаюць яе на кут.

Пасля заканчэння вячэры карагод з Талакою падыходзіць да гаспадароў і дзякуе за пачастунак пацалункамі. Талака здымае з галавы вянок і аддае яго гаспадару, пакрывала ж застаецца ў яе. Карагод талачанак праводзіць Талаку.

Copyright © 2026. Главная | Контакты | Статьи | Ссылки

Tinkoff