| |
|
|
ЗямляЗямля Зямля стаіць пасярод Сусвету, а Сонейка і Месяц ходзяць кругом ды свецяць, як ім Бог загадаў. Зямля стаіць на вадзе, а вада на Зямлі. Зямля ёсць не што іншае, як скура, якая пакрывае вялізны слой вады. Край Зямлі там, дзе яна сыходзіцца з Небам, але ніхто туды не даходзіў, бо там вельмі горача. Горы і даліны на Зямлі парабіла вада, як збягала ў мора пасля патопу. Панасыпалі горкі і волаты, якія калісь жылі на зямлі. Частка гор на Беларусі Лысыя — гэта тыя, што з'яўляюцца месцам зборышча Нядобрых Духаў. Ад судакранання з імі яны і аблыселі. Рэкі вада парабіла ў час патопу: як пачала сыходзіць то размыла зямлю. Так і з'явіліся рэкі. Там, дзе вада ў ямах, затрымалася, утварыліся азёры. Каменне, якога шмат раскідана па Беларусі, гэта не што іншае, як зачараваная зямля, людзі, жывёлы, пні, спечаныя хлябы. Што гэта так, відаць з таго, што многія камяні захоўваюць формы нейкіх рэчаў, а таксама з таго, што любы камень, перапалены ў лазні ці восенню на каменцы, у печы або на вогнішчы, спачатку ператвараецца ў жарству, а потым, паступова драбнеючы, яднаецца з зямлёй. Камяні даўней раслі хутка, як усялякая расліна. Але яны глушылі ўсё на зямлі. Таму Бог дазволіў ім падрастаць у сто гадоў толькі на таўшчыню пальца. Вось таму мы не прыкмячаем зараз, як камяні растуць. Не увесь свет, што ў акне, ёсць яшчэ за акном. Беларус жыве на сваей Зямлі. Усё, што па-за межамі яго Зямлі, — Чужы Свет: невядомы, варожы. Чужы Свет знаходзіцца за лясамі, гарамі, марамі, адгароджаны вогненнай ракой. Каб дайсці да яго, трэба пераадолець усе гэтыя перашкоды, на што здольныя толькі героі, ды і то пры падтрымцы Багоў ці іх памагатых — свяшчэнных жывёл. Ідучы ў вялікі Свет, дзе шмат усялякіх людзей — добрых і ліхіх, трэба сарочку надзець на сябе навыварат, то не прыстануць ніякія ўрокі.
Пад гарамі на Беларусі разумеюць вялікія ўзгоркі. Гэта значыць тыя, вяршыні якіх пазбаўлены расліннасці. Падарожжы ў чужыя краі — цяжкая і небяспечная справа. Пераадолеўшы лясы, балоты і горы, чалавек дабіраецца да мора. |