| |
|
|
Як Бог пусціў сонца ў хатуЯк Бог пусціў сонца ў хату На пачатку свету людзі не ведалі, як хату ставіць. Нарэшце паставілі якуюсь хату, але не ведалі, што зрабіць, каб у ёй святло было. Так адна жанчына ўсё носіць рэшатам, а яе муж мяшком сонца і пускаюць у хату. А тут ідзе нейкі чалавек. Падышоў, павітаўся і пытаецца: — Што гэта вы, людзі, робіце? Яны пачалі бедаваць: — От паставілі хату ды ніяк у яе сонца не наносім, усё цёмна ды цёмна. Тады чалавек пытаецца: — Што вы мне дасце за тое, што я вам упушчу сонца ў хату? Жонка з мужам у адказ: — Што хочаш, тое і дамо. Не ведалі людзі, што гэта быў сам Бог. А ён ім кажа: — Я нічога ад вас не хачу, адно дайце слова, што кожны тыдзень прымеце жабрака, накорміце і дазволіце пераначаваць. Людзі пагадзіліся на тое. Тады Бог ім вокны паўрэзваў, і відно стала ў хаце. |