| |
|
|
Птушыная ДарогаКаб птушкі не збіваліся з дарогі, не блукалі ды не гінулі на дарозе ў Вырай ці з Выраю, Бог пралажыў на Небе з зорак дарогу, якая дакладна вядзе ў Вырай. Птушыная Дарога цягнецца праз усё Неба і называецца ў беларусаў яшчэ Гусінаю Дарогаю, таму што гэтай дарогай ляцяць у Вырай гусі. Па гэтай дарозе кожны год з Беларусі ляцяць усялякія птушкі, але далятаюць у Вырай толькі тыя, якія не робяць іншым ліха. |