| |
|
|
Гаспадар-вуж і дзяўчынаГаспадар-вуж і дзяўчына Аднойчы пайшлі дзяўчаты купацца на лясную рэчку. Выкупаліся, выйшлі на бераг і пачалі апранацца. Адна з дзяўчат падбегла да свае вопраткі і бачыць: на яе сукенцы аграмадны вуж ляжыць. Схапіла яна галінку і давай яго адтуль зганяць. А вуж падняў галаву, паглядзеў на яе і чалавечай моваю кажа: — Калі згодзішся выйсці за мяне замуж, дык аддам тваё адзенне. Дзяўчына засмяялася і, не падумаўшы, згадзілася. — Добра, — гаворыць, — выйду. Пачуўшы гэта, вуж споўз з вопраткі і падаўся ў рэчку. Апрануліся дзяўчаты, заспявалі вясёлую песню і пайшлі ў сваё сяло. Не спявалася толькі той дзяўчыне, нейкая трывога ў яе сэрца закралася. Прыйшла яна дамоў, а сама ўся задуменная. Заўважыла гэта маці і пытае: — Што з табою, дачушка? Расказала дачка ёй, што ля рэчкі здарылася. Маці засмяялася ды кажа: — Кінь сумаваць, яшчэ такога і на свеце не чуваць было, каб вуж жаніўся з дзяўчынаю. Прайшло колькі часу, аж аднаго дня бачаць яны: у бок іхняй хаты паузе аграмадная чарада вужоў, а наперадзе яе — самы найбольшы. Прытулілася збялелая ад жаху дзяўчына да матулі, заплакала: — Ой, матуля, гэта ж мой суджаны са сваей вясельнаю дружынаю па мяне ідзе! Кінуліся яны абедзве ў хату, ды дзверы — на засаўку. Вужы абпаўзлі вакол хаты, але нідзе дзіркі ў хату не знайшоўшы, сабраліся ў гародчыку перад акном і нешта зашыпелі між сабою. Раптам адзін з іх скруціўся ў пружыну, узвіўся ў паветра і ўсім целам ударыў у акно. Вылецела яно. Вужы ўпаўзлі цераз выбітае акно ў хату і забралі дзяўчыну. Міналі дні і месяцы, праходзілі гады, а пра дзяўчыну і чутак няма. Плакала маці, сумавалі родзічы. Але ж аднаго разу пайшла маці да крыніцы па ваду і бачыць: ідзе яе дачка з дваімі дзецьмі, хлопчыкам і дзяўчынкаю. Узрадаваліся яны, у абдымкі кінуліся, цалуюцца, плачуць. А калі ўжо нацешыліся, адна н адну гледзячы, маці і пытае: — Дзе твой муж, дачушка, дзе ж ты жывеш? — Дома мой муж застаўся, матуля, а жывём мы ў Падводным гаспадарстве. — А ці хоць добры твой муж? — Добры ён і ласкавы і дзяцей надта ж любіць. — А як жа ты цяпер вернется да яго? — Зайду на бераг рэчкі і крыкну: «Якуб, выйдзі вазьмі мяне!» Ён выплыве з вады і забярэ нас. Пагаварылі яны, пагаварылі, дачка і кажа: — Час ужо нам, пойдзем дахаты. Маці ж пачала прасіць; — Век цябе не бачыла, пабаўся яшчэ хоць крыху. I ўгаварыла дачку з дзецьмі пераначаваць. Калі ўсе паснулі, узяла маці сякеру і пайшла на; рэчку. Стала на беразе і крыкнула: — Якуб, выйдзі і вазьмі мяне. Ускалыхнулася вада, і з яе вынырнула вужачая галава. Маці замахнулася сякераю і — цях! Забушавала рэчка, забурліла, а маці вярнулася дахаты, нікому Сабралася раніцаю дачка з дзецьмі да мужа вяртацца. Зайшла на бераг рэчкі ды бачыць: акрываўленая галава мужа на хвалях гойдаецца, а далей і ўсё* яго мёртвае цела плавае. Заламала яна рукі, загаласіла, заплакалі дзеці. — Жыць мне цяпер удованькай бяздольнаю, — прычытвала, — а вам, дзеткі, сіротанькамі бязроднымі. Схілілася да рэчкі, далонню вады з мужавай крывёй пачарпнула, на сябе ды на дзяцей ёю пырснула^; Абярнуліся яны ўсе ў птушак: маці ў шэрую зязюлю/ дачка ў ластаўку, а сын у салаўя. Ад таГо часу ластаўка і салавей штогод уюць сабе гнёзды і дзетак выводзяць, а шэрая зязюля сабе гняздзечка не ўе, вечнаю ўдавою па лесе кружыць, гукаючы: «Якуб! Якуб!» А ў куванні яе сум па мужу чуваць. |