| |
|
|
Гаспадар птушакГаспадар птушак У птушак быў свой гаспадар — Кук. Лятаў ён па лесе, разганяў ваўкоў і лісіц, змей — усіх, хто нападаў на птушынае царства. Аднойчы Кук не вярнуўся ў сваё гняздо. Зажурыліся ўсе лясныя птушкі: — Хто ж нас цяпер абароніць? Сталі раіцца. Што рабіць? Трэба ісці шукаць свайго заступніка. А хто пойдзе? У кожнага справа: той гняздо ўе, той яечкі наседжвае, той дзяцей гадуе; адзін — стары, другі — малы. Рашылі яны адправіць зязюлю — у яе гнязда няма і дзяцей няма. Спалохалася зязюля, што трэба ісці ў вялікую дарогу, і знесла яечка. — Куды ж я яго дзену? — гаворыць зязюля. — Пакладзі сваё яечка ў любое гняздо! — адказалі ёй птушкі. — А хто яго будзе выседжваць? — Каму пакладзеш, той і глядзець будзе. — А хто ж мае птушанятка гадаваць будзе? — Хто будзе сваіх гадаваць, той і тваё дагледзіць. I паляцела зязюля шукаць Кука. Праляціць трохі, сядзе на галінку і кліча: — Ку-ку! Праляціць і зноў кліча. |