| |
|
|
Жаўранкі і ластаўкі. Зязюля. Купальскі дзядокЖаўранкі і ластаўкі У полі жыве маленькая непрыкметная птушка, павядач Багіні вясны Лялі — жаўранак. Выконваючы Ластаўкі таксама не адлятаюць на зіму, а зімуюць па азёрах, па рэчках, пад купінамі ў балоце ці заміраюць на дне ракі, ля берагоў, з'яднаныя ў доўгія чароды. У Вырай яны адлятаюць толькі адтуль, дзе няма вады.. Вясною яны зноў аджываюць і вылятаюць з азёраў,: рэк. Ластаўку грэх забіваць, бо яе першую вясной Бог пасылае людзям, каб сказаць, што вясна настае. Купальскі дзядок Недзе ў лесе жыве Купальскі дзядок. Гэта добры лясны Бог, Толькі ён можа бесперашкодна збіраць купальскія кветкі. Дядок ходзіць па лесе з кошыкам і напаўняе яго кветкамі, таму кошык гарыць як жар. Калі сустрэцца з ім і разаслаць перад ім белы абрус, то ён кіне на яго адну кветку. Хапай тады хутчэй яе і, разрэзаўшы далонь правай рукі, кладзі паД скуру: адтуль Нядобры Дух не дастане. Шчаслівы ўладальнік цудоўнай кветкі атрымлівае дар ведаць пра ўсё на свеце і асабліва ведае, дзе якія скарбы ляжаць і як да іх прыступіцца, ведае, якія закляцці на іх накладзены і як іх адчараваць.
Зязюля У тыя часы, як яшчэ Бог хадзіў па свеце, адна дзяўчына захацела яго напалохаць. Аднаго разу ідзе Бог, а дзяўчына схавалася пад мост і усё: — Ку-ку! Ку-ку! Бог і кажа: — Будзеш ты да канца свету кукаць! I перакінуў тую дзяўчыну ў зязюльку. |