| |
|
|
Сварог і ДажбогУладальнікам нябеснага агню з'яўляецца Бог Сварог. Ён выдатны каваль і гэтаму рамяству навучыў беларусаў. У Сварога ёсць сын Дажбог — Бог сонца. Гэта прыгожы, светлавалосы, моцны дзяцюк. Дажбог — апякун і настаўнік земляробаў. Беларусы — яго ўнукі. Дажбог дае людзям фізічную сілу, здароўе, майстэрства. Дажбог захоўвае зямныя ключы. Ён замыкае на зіму зямлю, а потым аддае ключы птушкам, якія адносяць іх у Вырай. Вясной птушкі вяртаюць ключы, і Дажбог адмыкае імі зямлю. Паведачом Дажбога з'яўляецца Багіня ранішняга святла — Дзянніца. Яна раніцой аблётвае зямлю, каб паведаміць усяму жывому пра пачатак дня і даць людзям сілы для працы. |