| |
|
|
Балота. ЛазавікБалота Балота і ўсялякую тхлань утварыў Чарнабог. Гэта самае небяспечнае для чалавека зямное гаспадарства, у якім пануюць толькі Нядобрыя Духі і Багі. Балоты і азёры нярэдка знаходзяцца побач, і Духі вады жывуць побач з Духамі балотаў. Але яны не сябруюць і не падтрымліваюць адны другіх. Вадзянік пазбягае гэтых брудных, ва ўсім неахайных Духаў. Вызначальнай асаблівасцю Духаў балота трэба лічыць іх узаемадапамогу ў пераследаванні ахвяры — чалавека ці яго памочнікаў — свойскіх жывёл. Гэтыя Духі здабываюць ахвяру, заманьваючы чалавека ці жывёлу прыгожымі вобразамі і гукамі. Калі ахвяра пападзецца на іх падман і рушыць па балоце, а потым загрузне ў багне, заблытаецца ў каранях і кустах лазняку, тады яны пачынаюць дзейнічаць. Адпаведны нячысцік хапае яе за ногі і паволі, але няспынна цягне да сябе. Паверхня багны сыходзіцца зноў і не пакідае слядоў пагібелі жывой істоты. Лазавік У лазе, што расце каля балотаў, жыве лясны Бог— Лазавік. Гэта старэнькі карлік, не большы за пазногаць. Ён аднавокі, з аршыннаю барадою і з сёды носіць з сабою доўгую пугу. Што робіць Лазавік сваей пугай і навошта носіць з сабою, беларусы не ведаюць. Лазавік звычайна ў лазе, акружанай балот у маленькай хатцы дзвярэй і вокнаў, толькi. адтулінай на страсе, куды, звычайна залазіць сам гаспадар. Дамок гэты недаступны для людзей: толькі хто-небудзь задум падысці да яго — дома я не было на тым мес~ Пойдзе далей чалавек ім — дамок зноў далей ад яго. Лазавік часта расхаджвае па балотах. Тут адразу пазнаеш: вочка бліскае, як агеньчык. 3 асушэннем балотаў пераводзіцца лаза, і Лазавiк вымушаны шукаць іншае балота. |