| |
|
|
Паветрыкі. Ліхая часіна.Паветрыкі Паветрыкі — гэта Духі, якія лятаюць над багнаю і забаўляюцца сваімі гульнямі. Часам вецер падхоплівае Паветрыкаў і нясе іх, пакуль яны выпадкова не сутыкаюцца з ахвярай. Злосныя з-за перапыненай забавы, Паветрыкі накідваюцца на ахвяру і пачынаюць здзекавацца з яе. Нацешыўшыся, Паветрыкі зноў ; носяцца ў паветры, пакуль вецер не перанясе іх да новай ахвяры. Паветрыкі заўсёды дзейнічаюць гуртам, таму што паасобку яны не могуць справіцца з чалавекам. Вельмі часта здараецца, што іншы чалавек, знаходзячыся паблізу ад Паветрыкаў у час іх расправы з ахвяраю, не толькі не церпіць ад іх, але нават застаецца па-за іх увагаю. Тут усё залежыць ад напрамку ветру і затрымкі яго ў тым ці іншым месцы. Ліхая часіна Ёсць людзі, якія самі асаблівых чараў не ведаюць, не знаюцца з Духамі, але ў іх ці цяжкая рука, ці ліхія вочы, ці, можа, трапляецца такая часіна, а толькі што б яны ні зрабілі, на што б ні зірнулі, — зробіцца ліха. Апоўдні трэба асцерагацца лаянкі, сварак, асабліва кляцьбы. Апоўдні збываецца кляцьба маці. Ці не ад таго, што апоўдні Дамавік моцна спіць, а; калі пабудзіць яго і патрывожыць, то ён не ў настроі і злуецца? |