Паняцце міфа і міфалогіі

♦  татэмічныя — міфы пра паходжанне і роднасць чалавека, роду ці племені з пэўнай жывёлай ці распинай. У аснове міфаў ляжаць ўяўленні аб роднасці паміж групай людзей і жывёлінай-татэмам, якая лічыцца першапродкам. Асноўныя персанажы надзелены рысамі чалавека і жывёлы;

♦  каляндарныя — міфы пра аднаўленне прыродных цыклаў; звязаны з цыклам каляндарных абрадаў, тлумачаць змены гадавых цыклаў. Каляндарныя міфы суадносяцца з касмаганічнымі;

♦  гераічныя — міфы пра герояў, іх жыцце і подзвігі, барацьбу з пачварамі. У іх фіксуюцца факты з жыцця героя: цудоўнае нараджэнне, выпрабаванні, барацьба з пачварамі, пошукі жонкі, смерць;

♦  эсхаталагічныя — міфы, у якіх выказваюцца папярэджанні аб канцы свету. Узнікаюць пазней за астатнія і апіраюцца на мадэлі міфаў каляндарных і касмаганічных. Апавядаюць пра знішчэнне свету ці яго частак — сусветны патоп, пагібель багоў, пра знішчэнне асобных пакаленняў, перыядычныя катастрофы.

Пры ўсёй разнастайнасці міфалагічных персанажаў, якія існуюць у міфалогіях народаў свету, іх можна аднесці да наступных асноўных катэгорый:

   першапродкі — міфалагічныя персанажы ці істоты, ад якіх вядзе сваё паходжанне род, племя, чалавецтва. Першапродкі дзейнічалі ў час міфічнага першатварэння; звычайна ўяўляюцца як прабацькі родаў і плямёнаў, яднаюць родавае грамадства ў сацыяльную групу, якая супрацьстаіць іншым грамадствам і навакольным сілам;

♦  багі — галоўныя персанажы міфалогіі, вышэйшыя звышнатуральныя істоты, надзеленыя выключным розумам, дасканаласцю. Яны кіруюць светам ці значнай яго часткай і надзелены індывідуальнай адметнасцю і пазнавальнай атрыбутыкай. Ім пакланяюцца як уладарам прыроды і чалавечага лёсу;

♦  духі — звышнатуральныя істоты (зааморфныя ці антрапаморфныя) бачныя і нябачныя, якія падпарадкоўваюцца багам і ўзаемадзейнічаюць з людзьмі;

♦  героі — персанажы міфалогіі, які абараняюць людзей ад міфічных істот ці здабываюць для грамадства патрэбныя рэчы. У канцы жыцця становяцца багамі ці эпічнымі героямі.

♦ трыксцеры — катэгорыя міфалагічнага персанажа з характарыстыкамі махляра і гарэзы; не толькі няўдала пераймаюць герояў альбо замінаюць ім, але і здзяйсняюць смешныя ўчынкі.

Пры наяўнасці вялікай колькасці азначэнняў паняцця «міфалогія» (ад грэч. mythos — паданне + logos — вучэнне), пазбягаючы ўсялякіх дробных і неістотных нюансаў, можна сказаць, што яно ў наш час выкарыстоўваецца ў трох значэннях.

Па-першае, міфалогія — гэта сукупнасць уласна міфалагічных тэкстаў. Тут неабходна зрабіць удакладненне. Для сучаснага чалавека больш звыкла разумець пад тэкстам паведамленне ў пісьмовым выглядзе, таму што ў культуры нашага часу пераважаюць пісьмовыя тэксты. Але сучасная навука пад  тэкстам разумее не толькі пісьмовы, але і іканаграфічны прадукт маўленча-мысліцельнай дзейнасці. Па форме фіксацыі тэксты дзеляць на пісьмовыя і іканагра-фічныя, разумеючы пад апошнімі малюнкі, чарцяжы, сімвалы. Таму элементы міфалогіі ў жыцці грамадства могуць Прысутнічаць як складаная сукупнасць вусных, пісьмовых, іканаграфічных тэкстаў. Да таго ж трэба ўвесь час памятаць, што ў жыцці і ў мастацтве міф можа апрадмечвацца не толькі праз літаратурныя тэксты, але і іншымі спосабамі — танцам, песняй, абрадам, кінафільмам.

1 [2] 3
Copyright © 2026. Главная | Контакты | Статьи | Ссылки

Tinkoff