Паняцце міфа і міфалогіі

Па-другое, міфалогія — сістэма ўяўленняў пра свет, спосаб разумения свету. У такім азначэнні паняцце «міфалогія» адлюстроўвае гісгарычна першую форму мыслення людзей, якая цалкам не знікла да нашага часу. Элементы міфалагічнага мыслення праяўляюцца ў сучасным грамадстве пры адлюстраванні свету ў паўсядзённым жыцці.

Галоўная асаблівасць міфічнага мыслення ў тым, што яно, па сутнасці, не выходзіць за межы пачуццёвых уяўленняў. Гэта вынік таго, што хоць міфалагічнае мысленне і стварае абагульненыя вобразы, іх нельга лічыць абстрактна-агульнымі ў адрозненне ад пазнавальных вобразаў навуковага мыслення — лагічных ідэалаў, якія з'яўляюцца прадуктам свядомай дзейнасці розуму і паказваюць сутнасць канкрэтных з'яў.

Спецыфічнасць міфалагічнага мыслення ў параўнанні з сучасным вызначаецца наступнымі прыкметамі:

♦  сінкрэтызмам — спалучэннем разнастайных поглядаў пры ігнараванні іх супярэчнасці адзін аднаму;

♦  антрапамарфізмам — перанясеннем чалавечых якасцяў на прыродныя аб'екты;

♦  атаясамленнем усяго з усім: аб'екта з суб'ектам, часткі з цэлым, рэальнага са звышрэальным, предмета з яго азначэннем;

♦  вобразным ладам мыслення, апорай на пачуцці, асацыяцыі;

♦  традыцыяналізмам — абсалютнай верай у дакладнасць міфа, шанаваннем справаў і слоў продкаў;

♦  прыхільнасцю да ўстойлівых стэрэатыпаў паводзін, мовы, матываў і формаў мастацтва;

♦  рытуалізмам — захаваннем і зберажэннем правiлау рытуалу;

♦  прынцыповай метафарычнасцю міфалагічнага мыслення і бясконцасцю трансфармацыі раскрыцця сэнсу.

Ва ўяўленні першабытных людзей грамадскае жыццё тоеснае з жыццём прыроды і разам яны складаюць адзінае цэлае. Міфалагічная свядомасць не адзначае паміж імі якаснай розніцы: людзям прыпісваюцца ўласцівасці рэчаў, а рэчам — чалавечыя ўласцівасці.

Сваё ўяўленне пра будову свету старажытныя людзі адлюстроўвалі ў канцэнтраваным выглядзе праз апісанне ці малюнак, якія навукоўцы называюць мадэлямі свету. Мадэлі свету адлюстроўваюць узаемасувязь асноўных прасторавых каардынат і вызначаюць месца носьбітаў міфалагічных- яуленняу у міфалагізаваным свеце.

Найбольш распаўсюджанымі мадэлямі свету з'яўляюцца дзве —Сусветная гара і Сусветнае дрэва.

Прыклад Сусветнай гары яскрава адлюстраваны ў старажытнай грэчаскай міфалогіі. Алімп для грэкаў— цэнтр Сусвету, на ім жывуць галоўныя багі. Алімп звязвае Зямлю і Неба.

1 2 [3]
Copyright © 2026. Главная | Контакты | Статьи | Ссылки

Tinkoff